Знайсці
07.05.2024 / 13:2517РусŁacБел

Суддзя Шміт быў выдатна заканспіраваным расійскім агентам — польскія эксперты

Якія довады прыводзяцца?

Томаш Шміт. Скрыншот з тэлеканала Polsat

Як піша Wyborcza.pl, па неафіцыйнай інфармацыі польскага суддзю Томаша Шміта, які папрасіў абароны ў беларускіх уладаў, маглі адвесці ў Мінск праз Турцыю.

Па меркаванні былога афіцэра разведкі Польшчы Вінцэнта Северскага (Vincent V. Severski), з якім размаўляла выданне Onet.pl, за ўчынкам Шміта «стаяць расійскія спецслужбы».

«Зразумела, што ёсць асабістыя погляды, пытанні псіхічнага стану. Але я веру ў прынцып брытвы Окама: калі ёсць некалькі тлумачэнняў нейкай з'явы, то самае простае — праўда. Калі нешта пахне Крамлём, то гэта Крэмль», — цытуе выданне словы былога разведчыка.

Аб тым, што Шміт мог быць агентам Крамля, заявіў і іншы былы разведчык Роберт Хеда (Robert Cheda).

@nashanivanews Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў #польша#судья#беларусь#беларускаямова#нашаніва#лукашенко#кгб#минск♬ Sun - Adrian Berenguer

«Яго завербавалі не беларускія, а расійскія спецслужбы. Магчыма, рукамі беларусаў. Ён звычайны расійскі, а не беларускі агент», — цытуе яго словы выданне Fakt.pl.

Былы разведчык лічыць, што вярбоўка адбылася не ў апошнія тыдні ці месяцы. На погляд Хеда, Шміт (які прызнаўся, што браў удзел у дыскрэдытацыі суддзяў, якія ў 2019 годзе крытыкавалі ўлады за змены ў судовай сістэме, накіраваныя на абмежаванне яе незалежнасці) пасля змены ўлады ў Польшчы ў канцы мінулага года страціў сваю каштоўнасць.

Хеда лічыць, што з'яўленне Шміта ў Мінску — «мэтанакіраваная аперацыя па вывядзенні з краіны раней завербаванага «пагарэлага агента». Падставай для выкрыцця маглі паслужыць фінансавыя пытанні ці наяўнасць кампраметуючых матэрыялаў.

Цяпер, мяркуе Хеда, Шміт можа стаць кансультантам знешняй разведкі, які будзе аплачвацца Масквою.

Чытайце таксама:

Колькі зарабляў і якой маёмасцю валодае суддзя, які збег з Польшчы ў Беларусь

Што за суддзя, які збег з Польшчы да Лукашэнкі? Томаш Шміт датычны да зліву кампрамату на калег

«Здраднік і падлюга». Дарадца прэзідэнта Польшчы — пра суддзю Шміта, які збег у Беларусь

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
16
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
8
2
Болеслав /адказаць/
07.05.2024
Лёлік з-пад Лімасола, дятел ты. Поляков в силовых структурах РБ на так уж и мало.
0
Пан Пілсудскі/адказаць/
07.05.2024
Бач якія вумныя павылазілі, а дзе вы былі тыдзень таму, калі суддзя быў яшчэ ў Польшчы?
0
Лёлік з-пад Лімасола/адказаць/
08.05.2024
Болеслав , а ты што за цуд-птушка? Заставайцеся на месцы. Арнітолагі ўжо выехалі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031