Спецслужбы Польшчы выявілі праслухоўку ў зале, дзе павінна адбыцца пасяджэнне ўрада
Польскія спецслужбы выявілі і дэмантавалі прылады, якія маглі выкарыстоўвацца для праслухоўвання, у зале, дзе сёння павінна адбыцца выязное пасяджэнне ўрада. Пра гэта паведаміў прадстаўнік міністра-каардынатара спецыяльных службаў Яцэк Дабжыньскі, піша Reform.news.
Прэм'ер Дональд Туск і іншыя чальцы ўрада на шляху ў Катавіцы 7 траўня 2024 года. Фота: канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы
«Служба Дзяржаўнай аховы ў супрацоўніцтве з агенцтвам унутранай бяспекі выявіла і дэмантавала прылады, якія маглі быць выкарыстаны для падслухоўвання ў зале, дзе сёння пройдзе пасяджэнне Кабміна ў Катавіцах. Службы праводзяць далейшыя мерапрыемствы ў гэтым пытанні», — заявіў ён.
Сёння ў Катавіцах павінна адбыцца выязное пасяджэнне польскага ўрада пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Дональда Туска.