Знайсці
30.04.2024 / 22:554РусŁacБел

Стартуе продаж новай кнігі для дзяцей ад Андрэя Скурко 

Выдавецтва Gutenberg Publisher, якое працуе ў польскім Кракаве, паведаміла пра прыбыццё з друкарні накладу новай кнігі Андрэя Скурко. Продаж яе стартуе з 1 траўня. 

Гаворка пра кніжку-кардонку для самых маленькіх ад Андрэя Скурко з назвай «Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты».

Кніга складаецца з 12 гісторый пра інструменты, якія праілюстравала мастачка Воля Кузьміч. Усе інструменты, сярод якіх малаток, рулетка, дрыль, рубанак і іншыя, атрымалі імёны, якія можна будзе знайсці на старонках кніжкі.

Стукі-грукі —
Што за гукі?
Малаток я ўзяў у рукі.
Ён вялікі і цяжкі.
Я іду шукаць цвікі!

Таксама маленькія чытачы даведаюцца, чаму зайцам забаранілі праносіць у рэйсавыя аўтобусы адкруткі, навошта кот схапіўся за дрыль і хто можа перакусіць жалезны дрот, падсілкаваўшыся кашай.

Ужо проста цяпер «Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты» Андрэя Скурко можна набыць за 55 злотых (каля 13 еўра) на сайце выдавецтва.

Чытайце таксама:

«Сёння мы ў метро паедзем». Новы дзіцячы верш ад Андрэя Скурко

Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко — пра ветлівасць. І ён карысны для трэніроўкі вымаўлення

Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко «пра надзённае» — пра дзіцячыя сопелькі

Новыя вершы Андрэя Скурко, ілюстраваныя штучным інтэлектам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
2
ВІТАЎТ/адказаць/
01.05.2024
Вопрос
На чым?
На тым маскоўскім зьле?
Яго поўна за ўсходняй мяжой, яно не патрэбнае ў Беларусі.
0
дзіцячы ) літаратурны ) крытык/адказаць/
01.05.2024
Андрэй Скурко знайшоў сябе) акром жартаў.

спачатку трохі рэзанула "Малаток я ўзяў у рукі." думалася -"Малаток узяў я ў рукі." нібы лепш. а потым здаецца дайшло... "Ён вялікі і цяжкі.", таму ў радку крыху цяжкая рыфма. так?
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
03.05.2024
добрая навіна, светлая. Рэспект аўтару і выдавецтву
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031