Найти
21.03.2024
Які ж сюр... Дэвальвуюць паняцце палітвязня. Затрымалі б я яго па палітычным артыкуле – няма пытанняў, давайце прытулак. А тут што? Сам служыў і цалкам разумею людзей, якія ад гэтага войска ўхіляюцца. Але навошта мяшаць гэта з палітыкай?
2
Glock17/ответить/
21.03.2024
FF,
Вядома, паслужыў бы ў лукашысткім войску, ці ў расейскім. Пазабіваў бы там бязвінных украінцаў. Пры чым тут палітыка?!
21.03.2024
FF, а вам так хочацца каб лукашысты зламалі лёс яшчэ аднаму маладому беларускаму хлопцу?
0
Беларус/ответить/
22.03.2024
FF, Рэч у тым, што "ўхіленне ад войска" можа быць толькі прыкрыццём, фармальнай прычынай, а насамрэч на хлопца можа быць шмат чаго і палітычнага, чаго лукашысты проста не агучваюць, разумеючы, што так ім будзе цяжка дабіцца выдачы. Але трымаюць у папачцы. А як ужо выцягнуць хлопца з Арменіі нібыта як "дэзерціра", прывязуць у Беларусь, то там вылезуць і данаты, і ўдзел у акцыях, і "абразы Лукашэнкі і лукашыстаў", і да т. п. І ўсё, калі яго перададуць у рукі карнікаў, лічы прапала - нічым яму не паможаш і не ўратуеш. Яму яшчэ і тэрмін урэжуць паказальна самы вар'яцкі. Ды нават калі і не пасадзяць ды адправяць урэшце служыць у войска, то дзе гарантыя, што перад гэтым не кінуць на здзекі розным нелюдзям з губазікаў, амапаў і г. д.?

Як па мне, то цывілізаваным краінам варта ўвогуле б спыніць любое супрацоўніцтва з лукашысцкім рэжымам па гэтых пытаннях, нават яўных крымінальнікаў яму не выдаваць, не тое што розных "адказнікоў". Як можна кагосьці выдаваць у краіну, у якой не працуюць ні пісанае права, ні маральныя нормы, дзе чалавек не абаронены ад бясчынстваў абсалютна ніяк?  
22.03.2024
Glock17, беларускае войска не ўдзельнічала ў вайне і ў бліжэйшыя гады два наўрадці будзе. Пры чым тут палітыка?
22.03.2024
А, не перакручвайце Я ж сказаў, што цалкам разумею хлопцаў, якія жадаюць ухіліцца. Але прыкрывацца палітыкай у гэтым не варта. Ды і пра паламанае жыццё вы ўжо за вушы цягніце. Франак адслужыў і жыццё не паламаў. Лазоўскі адслужыў у 20-м годзе, атрымаў пэўны досвед, а пасля паехаў на фронт. Мне, дарэчы, таксама не скажу, што паламала. Паўтаруся, хоча ухіляцца ад войска – яго права. Мог бы збегчы ў Польшчу, адкуль яго не дастаць. Аднак прыкрывацца пры гэтым палітыкай... Ён хоць нейкую палітычную актыўнасць выяўляў?
22.03.2024
А, пардон, не Лазоўскі, а, вядома, Лазараў, які ў 2020-м служыў у Заслонава Больш за тое. У беларускім войску і цяпер хапае нацыянальна свядомых тэрміновікаў, якіх у тым ліку затрымлівалі за пратэсты. Яны штосьці палітыкай не прыкрываліся
22.03.2024
Беларус, тут вы маеце рацыю. Гэта праўда можа быць. Толькі сам хлопец ні словам не згадаў пра сваю палітычную актыўнасць, а толькі распавёў, што збёг ад войска
1
Жорж /ответить/
21.03.2024
Армянам рэспект.
0
Вольга/ответить/
21.03.2024
Выкусіце ў Пашыняна, гэбня.
0
Жыве/ответить/
21.03.2024
Добра, што хоць ёсць магчымасць індывідуальна дапамагчы
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера