© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на
Nashaniva.com в первом абзаце.
Палітычная пазіцыя не ёсць паказчык маральных якасцяў і разумовых здольнасцяў чалавека. Вядома, ёсць чырвоныя лінія, пасля якіх чалавека ўжо не ўспрымаеш (падтрымлівае катаванні, генацыд, бамбёжкі і г.д), але само па сабе непагадненне з вамі не значыць, што ваш візаві страчаны для сусвету. Тое ж самае ён можа думаць пра вас.
Вы думаеце, Сныціна, Герасіменя, Шкурын разумнейшыя за Сабаленку ці Недасекава? Не, і яшчэ раз не. Ужо паверце мне, я беларускім спортам цікаўлюся. Большасць пратэставых спартоўцаў адштурхоўваюцца ад простай парадыгмы: «Ой, выбары 9 жніўня выйграла Ціханоўская! Гвалт недапушчальны!» Уся іхная пазіцыя. Ніякай нацыянальнай свядомасці, нічога глыбейшага. Адзінкі спартоўцаў намагаюцца разабрацца больш і не толькі рэагуюць на простыя лозунгі, а ўключаюць крытычныае мысленне (Гуркоў, прыкладам).
І вінаватыя ў гэтым не самі спартоўцы. Калі ў вас жыццё складаецца з трэніровак і спаборніцтваў, часу разабрацца ў палітыцы проста не застаецца. Таму і не варта рабіць са спартоўцаў аўтарытэтаў. Але палітыкі гэтым займаюцца. Чаму? Ды таму, што за кошт такіх аўтарытэтаў лячгэй за ўсё прасунуць свае лозунгі і бачнасць падтрымкі. Згадайце 20-ы. З кожнага тэлеграм-канала неслася: спартоўцы выйшлі на марш, спартоўцы падпісалі ліст – увесь спорт супраць Лукашэнкі! Для гэтага і сегментаваліся пратэсты: ладзілі маршы пенсіянераў, жанчын, спартоўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, каб ў людзей складалася ілюзія, што кожная сфера супраць Лукашэнкі, увесь народ яго не падтрымлівае. Што, прынамсі, не зусім адпавядала рэчаіснасці.
Дык вось. Мне асабіста ўсё адно, што там сказаў Кальцоў у 2020-м. Я ведаю, што на чэмпіянатах свету і Алімпіядах ён клаўся пад шайбы не за Лукашэнку, а праслаўляючы Беларусь. І запомніўся адным з тых хакеістаў, хто не проста адбываў нумар на пляцоўцы.