© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на
Nashaniva.com в первом абзаце.
Спадарыня Рамашэўска ўзначальвала БелСАТ с моманту ягонага заснавання і па сутнасці зрабіла з яго незалежнае СМІ, найбольш набліжанае да першага беларускага незалежнага тэлебачання.
У мяне не выклікалі захаплення маладыя расейскамоўныя праекты БелСАТ, арыентаваныя на Расею, бо іх, шчыра кажучы, і без БелСАТу хапае. Але будзе вельмі шкада, калі звальненне спадарыні Рамашэўскай і істотнае скарачэнне фінансавання пагоршыць якасць і колькасць беларускамоўных праектаў канала, якія тычацца ня толькі палітычнай, але таксама культурнай і асветніцкай дзейнасці, бо менавіта зараз беларусам для захавання сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці асабліва востра патрэбна супрацьвага шчодра фінансуемай Крамлем навалы рускага свету.