Найти
43
Шайтан Хаус/ответить/
04.03.2024
Ціханоўская з Вячоркам сказалі, што ўладу так проста не аддадуць з пасінеўшых пальцаў, пакуль не будзе "свабодных", на іх погляд, выбараў. Лукашэнка сказаў, што не аддасць, пакуль яго не заб'юць.
Ці ёсць у Шрайбмана з Астапенем стратэгія вырашэння гэтай дыхатаміі?

4
ха-ха-ха /ответить/
05.03.2024
Шайтан Хаус, ой дзякуй. Проста прыўкрасна.
0
Янка/ответить/
10.03.2024
Шайтан Хаус, а якую уладу маюць Ціханоўская і Вячорка, не нагадаеце? І які новы шлях усталявання доўгатэрміновай улады апрача сумленных агульнанацыянальных выбараў вы прапануеце? Нават Еўрамайдан прывёў да ўлады часовы ўрад Турчынава-Яцэнюка, але вельмі хутка адбыліся і прэзідэнцкія, і парламенцкія выбары.
04.03.2024
У словах Астапені ёсць як слушныя думкі, так і лухта 1. Адзін са складнікаў легітымнасці палітычнага рэжыму – прыманне людзьмі ягоных законаў. Удзел у выбарах – гэта прыманне законаў. Удзельнічаючы ў рэжымных выбарах, вы прымаеце правілы гульні, паказваеце, і лукашыстам, і Еўропе, што яны яшчэ нешта вырашаюць, а ў людзей ёсць магчымасць для волевыяўлення Кандыдат ад эміграцыі ў цяперашніх умовах не пратрымаецца і некалькіх тыдняў і гэтымі бессэнсоўнымі дзеяннямі справакуе новую хвалю масавых рэпрэсіяў 2. Але ў апошнім абзацы Астапеня мае рацыю. Нельга правакаваць рэжым бессэнсоўнымі дзеяннямі Што дала бессэнсоўная акцыя 27 лютага 2022-га, акрамя новых рэпрэсіяў? Заўважце, акцыя не была часткай нейкай доўгатэрміновай стратэгіі: проста выйшлі, каб выйсці (каб сесці?). Цяпер час прыхаваных дзеянняў і падпольнага гуртавання
04.03.2024
таксама спадабаўся асабліва апошні абзац - «Таму вельмі важна ўлічваць, якім чынам і да чаго прыводзяць нашы дзеянні, спробы нібыта эскаліраваць нейкія рэчы ўнутры Беларусі. За гэта трэба несці нейкую адказнасць, калі гэта нікуды не вядзе»
нарэшце нехта гэта сказаў. бо света энд ко не хочуць несці ніякай адказнасці, валячы ўсё на саміведаецекаго. а светнік дагаварыўся ўжо да таго, што на пратасевіча ўсё зваліў - https://nashaniva.com/337701
1
Сымон/ответить/
04.03.2024
Тое, што прапануе Астапеня - насамрэч прапановай не з'яўляецца:

1.Згортванне палітычнага змагання з надзеяй на вызваленне закладнікаў і непашырэнне рэпрэсій - гэта абсурд:
1.1.Вызваленне закладнікаў - гэта гуманітарная альбо праваабарончая, але ніяк не палітычная дзейнасць.
1.2.Дамовы з тэрарыстам ва ўмовах неабмежаванай магчымасці набіраць новых закладнікаў з надзеяй, што ён стане "добрым дзедам" - гэта фікцыя. Дамовы між ворагамі працуюць, толькі калі бакі пагаджаюцца не выкарыстоўваць свае магчымасці, а не скасоўваць іх увогуле. Палітычная мабілізацыя - гэта не тое, што магчыма аднавіць па пстрычцы пальцаў, асабліва калі ваш вораг недамоваздольны і падманваў шмат разоў.
1.3.Адзінагалосная капітуляцыя апазіцыйных сілаў немагчымая, бо крыніцай палітычнай барацьбы з'яўляецца нязгода з рэжымам, а не нейкае там пагадненне.

2.Тэза Астапені пра адзінага апазіцыйнага кандыдата ў сучасных умовах - таксама абсурд. Пры адсутнасці нават імітацыі палітычнага жыцця і дэмакратычных выбараў ніякай легальнай прасторы для апазіцыйнай палітычнай дзейнасці не застаецца:
любыя заўважныя у міжвыбарны перыяд публічныя фігуры хутка рэпрэсуюцца (як напрыклад Дзмітрыеў),
тыя, хто "адчыняецца" пад час выбарчай кампаніі - "збіваюцца" ў яе пачатку (як Дунцова альбо Кучук). Адзіны шлях - мімікраваць пад ухваленую рэжымам, але не праўладную дзейнасць. Але што з гэтага зараз засталося?

Дыктатуры, якія сядзяць на штыках - прызнаюць толькі сілу. У момант, калі вы спыняеце на іх ціск - вы прайгралі на невызначаны тэрмін. І ня мае ніякага значэння, з якой высакароднай нагоды вы адмаўляецеся зменшыць гэты ціск.

Таму застаецца толькі ціск на рэжым, каб прымусіць яго вызваліць палітычных актывістаў і пагадзіцца на выбары, нават і не на 100% дэмакратычныя, але пад час якіх апазіцыя атрымае сапраўдны шанс трапіць ва ўладу.
12
Пытанне /ответить/
04.03.2024
Сымон, пра якую сілу вы кажаце? Вы ж не падтрымліваеце сілу - Полк Каліноўскага. Бо полк Каліноўскага падтрымлівае Зянон Пазьняк. Якога вы люта ненавідзіце.
2
Сымон/ответить/
05.03.2024
Пытанне ,пры ўсёй павазе да ПКК - за два гады вайны ПКК зрабіў вельмі няшмат дзеля непасрэднага вызвалення Беларусі. І нават незразумела, як ён гэта збіраецца рабіць.

Пакуль праглядаюцца 3 варыянты ўваходу ПКК у Беларусь:
1.Войскі лукашэнкі далучаюцца да нападу на Ўкраіну. У гэты момант гульні лукашэнкі і буданава скончваюцца, і ЗСУ (а адпаведна і ПКК) адказваюць па беларускай тэрыторыі.
2.Адбываецца напад на НАТА з беларускай тэрыторыі, і НАТА прымае рашэнне ужыць Article V. Тады наўрадці застануцца перашкоды для дазволу ПКК дзейнічаць з тэрыторыі краін НАТА - таксама ўсё зразумела.
3.ПКК уваходзіць ў Расею, набывае там нейкім чынам зброю і амуніцыю, і потым уваходзіць у Беларусь з расейскай тэрыторыі як цалкам незалежнае ад Украіны фармаванне. Але гэта магчыма толькі ва ўмовах пачатку моцнай нестабільнасці ў Расеі.

Праблема ў тым, што ПКК можа не дацягнуць да ўсіх гэтых варыянтаў у якасці баяздольнага баявога фармавання праз няспынныя страты пад час баёў супраць расейцаў і звальненне ягоных байцоў праз расчараванне ў незразумеласці перспектыў вызвольнага паходу на Беларусь.

Што тычыцца асобы спадара Пазняка.
Кропкавыя зборы на ПКК і наведванне ягоных ваяроў - гэта карысная справа, але назваць яе істотнай палітычнай дзейнасцю вельмі складана.
Былыя ягоныя заслугі - гэта безумоўна выдатна, але гэта ўжо далёкае мінулае.
Сучасная палітычная дзейнасць спадара Пазняка і ягоных паплечнікаў кшталту Беленькага і Вусава практычна адсутнічае, бо незразумела, якім чынам яны павялічваюць колькасць сваіх прыхільнікаў і інстытуалізуюць іх. Маўляў вы неяк там гуртуйцеся на зямлі ў суполкі па 2-3 чалавекі, чытайце Багдановіча і чакайце. Вось толькі чаго чакаць - часу Х, як калісці ў Карач?

На фоне гэтых мякка кажучы сціплых дасягненняў спадара Пазняка і ягонай каманды за апошнія 25 гадоў вельмі абуральна гучыць ягоны хэйт на адрас ўсіх, хто здолеў палітычна мабілізаваць беларусаў у абыход яго. І шмат хто з тых, каго безлітасна хэйціць Пазняк - пакутваюць за кратамі ў бесчалавечых ўмовах, якія Пазняк сабе нават не ўяўляе. Першае, хто хочацца нагадаць у гэтыя моманты Пазняку ў адказ на ягоны адважны брыдкі хэйт - дык гэта словы спадарыні Навадворскай: "некогда лидер белорусской оппозиции Зенон Позняк «умер» в тот день, когда «испугался за свою драгоценную жизнь и эмигрировал»".

Між тым я не прыхільнік гарантаванага самазабойства ў пашчы пачвары, і мяне вельмі шкада Аляксея Навальнага, але я лічу, што ўсе, хто рызыкаваў і асабліва прадоўжвае рызыкаваць сваім жыццём, здароўем і нават проста дабрабытам за свае перакананні - годныя прынамсі павагі, але дакладна не хэйта.
0
Зянон/ответить/
09.03.2024
[Рэд. выдалена]
5
Хуч/ответить/
04.03.2024
Якога дзеда не злаваць? Аб чым вы? [..............]! Ніякай нават размовы аб супрацы з рбшным рэжымам не павінна быць!
11
Пытанне /ответить/
04.03.2024
Хуч, а гранты на чым піліць? Пад выбарчыя кампаніі ведаеце колькі грантаў раней пілілася....
2
Хуч/ответить/
04.03.2024
Пытанне, ведаю, канечне ведаю. Дык што ж зараз трэба бандытаў і тэрарыстаў падтрымліваць?
6
Так/ответить/
04.03.2024
А кто он вообще этотАстапеня, чтобы принимать во внимание?
04.03.2024
Так, не трэба "пазычаць" чужы нік, тым больш, што ў вашым выпадку больш пасуе "да".
3
Хто такі Астапеня/ответить/
04.03.2024
Так, Астапеня - эксперт РСМД. Перыядычна на Еўрарадыё распавядае, што беларусы ў асноўнай масе за Расею і прарасейскія. (Што выклікае абурэнне беларусаў, бо гэта відавочная хлусня і маніпуляцыя грамадскай думкай.)
2
Кропка /ответить/
04.03.2024
Шрайбман і Астапеня так жывуць і дзеюць усё жыццё - не злаваць Луку, заставацца "над схваткай" і не браць адказнасць за рашэнні. Гэтаксама як і бабарыканцы - "чакаем выхаду Бабарыкі" праз 14 гадоў, нічога для справы не робім, крытыкуем тых хто дзейнічае, а пакуль займаемся асабістым развіццём.
0
Брэст сіла/ответить/
04.03.2024
Гэта не стратэгія, Рыгор і Арцёме. Гэта тактыка. І не вельмі вынаходлівая. Правільная ж стратэгія - Strategic Patience, цярплівае чаканне. А правільная тактыка - тактыка дробных крокаў.
3
Абменны фонд /ответить/
04.03.2024
Знайшлі каго слухаць. Прапаную абмяняць Астапеню на палітвязняў
04.03.2024
Абменны фонд , Шайтан Хаус, можна проста аддаць.
04.03.2024
«Для жыццяздольнасці саміх эмігрантаў, палітычных колаў, мне падаецца, гэта іх палітычны канец. Яны не да канца ўяўляюць, наколькі для вонкавага свету, для легітымнасці гэтых палітычных сіл важныя іх гісторыі, кім яны з'яўляюцца для ўсяго свету»
https://nashaniva.com/337719

Вось і ўся сутнасць. Астапеня (ды й значная частка штабоў) перш за ўсё прагнуць стварыць імітацыю дзейнасці для Еўропы і ЗША для атрымання фінансаў, а не займацца сапраўды вартымі рэчамі. З 99-га па 20-ы з большага ж было тое ж самае. Партыі існуюць, удзельнічаюць у фэйкавых выбарах, апраўдваючы гэтым сваю дзейнасць і атрымліваючы за гэта гранты
04.03.2024
С большого, глупость. На самом деле, чтобы вы ни делали вы его "спровоцируете". Ну только конечно если вы дружно всем коллективом не записываете обращение о задержки выплаты заплат. Желательно и это делать с согнутыми  коленями, чтобы не "спровоцировать"
6
Ясненька /ответить/
04.03.2024
Масквацэнтрычная грантавая апазіцыя зайшла ў тупік.
0
Барадзед 216/ответить/
04.03.2024
Тактыка Ягора - як мага больш іржаць і хіхікаць, пакуль беларусаў катуюць і забіваюць у турмах, а краіну паглынае расея. Спадары дэфітары выдаюць крэатыў. Бо экспертнасці не хапае на штосьці больш вартае, чым "не злаваць дзеда". А можа, малады яшчэ, не зразумеў, што будзе з любым кандыдатам, пакуль вусатая пачвара (а не "дзед") будзе пры справах 
0
Antoś/ответить/
04.03.2024
А адкуль чаканне, што дзед нешта яшчэ вырашае? Прынамсі наконт палітвязьняў? Есьць нейкія інсайты?
04.03.2024
Не зразумела што ён кажа. Можа праз гугл перакладалі?
6
Так/ответить/
04.03.2024
Пакуль для часткі маладых леваарыентаваных расейскамоўных дзеячаў звязаных з Каардынацыйнай Радай больш істотныя праблемы генденрых, а дакладней жаночых квот. А мы тут з вамі пра рэпрэсіі.

0
Зусім куку/ответить/
04.03.2024
Тактыка "паспрабуй не злаваць псіха". 40 способаў, як не злаваць псіха і дамашняга гвалтаўніка. Ну-ну.
04.03.2024
Зусім куку, так, ад ставральнікаў згвалтавалі, бо ў кароткай спадніцы ішла. 
0
Эюя/ответить/
04.03.2024
А давайте Астапеню пашлем у РБ у якасці Надзеждзіна. Усім будзе добра: Астапеня атрымае грант на паліткампанію, Шрайбман тэму для аналітыкі, Наша Ніва і іншыя медыя тэмы для навін, Лука атрымае новага Пратасевіча (Астапеня ў эфіры БТ скажа як не зліць дзеда), Света атрымве прадмет спачування і абмеркавання на сустрэчах з еўрачыноўнікамі, Латушка і Саннікаў атрымаюць аргумент для закліку да санкцый. Мне падаецца, гэта ідэальны план. Засталося ўгаварыць Астапеню. Мне падаецца, ён пагодзіцца дзеля вялікай цэлі.
8
Супер/ответить/
04.03.2024
Эюя, выдатны план. І Франака Вячорку разам з ім адправіць, у якасці дарадцы.
0
а можа спрабаваць іначай/ответить/
04.03.2024
Пра тое, чаму дэмакратычным сілам трэба свой кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах і на якіх задачах сканцэнтравацца цяпер,

Это значит, что надо вызвать новую волну репрессий, и репрессий не для тех кто сидит на грантах и даёт интервью за границей, а тех кто остался в РБ.... Вопрос? Ради чего. Ведь ясно, свалить кровавый режим  с опричниками из ГУБАЗА, КГБ, ментов всех мастей и оттенков  не удасться.... Моё мнение пусть живут, НО пока Главного не вынесут вперёд ногами, а это неизбежно.... Копить силы и беречь людей надо. З БЕЛАРУССЮ Ў СЭРЦЫ.
04.03.2024
Это те же люди, которые делают "опросы" про то, как беларусы всё уже забыли и как они все за россию? И "по секрету" рассказывают об этом всем западным политикам?
04.03.2024
T75F, дык у гэтым выпадку прэтэзніі павінны быць да прарасейскага св. нарора, а не тых, якія не баяцца сказаць горкую праўду.
1
Не выдумвайце /ответить/
04.03.2024
Так, хто вам сказаў, што беларускі народ "прарасейскі"? Астапеня з яго сацапытанкамі на 600 чалавек у тэлеграме сярод сяброў і бабарыкінцаў?
05.03.2024
Не выдумвайце , а, ну так, беларусы ж збольшага не на расейскай, а па-беларуску размаўляюць, і абсалютна не захапляюцца Расіяй, і зусім не спажываюць расейшчыну ад фільмаў, серыялаў, музыкі, перадач па канктэнт на розных платформах, зусім не ходзяць на савецкія святы, зусім не упіхваюць расейшчыну на Instagram і інш., і ўвогуле ружовы свет, "97%" і "мы уже победили".

Дарэчы, прыгаданыя бабарыканцы зусім не скрываюць, што за расейскую мову і іншыя праявы расейшчыны, зрэшты, запытайцеся Івана К. што думае пра беларускае нацыянальнае.
04.03.2024
объясните мне как может быть одновременно "не злить деда и прекращение репрессий"  и замутить новую избирательную кампанию от дем сил?

лучшее что может сделать запад это прекратить финансирование политических сил на сегодня и под будущие "проекты", чтобы они не зарабатывали на процессе. для беларуси это работает в большой минус и наоборот не приближает демократию, а скорее коррупцию и имитацию


1
Маё імя/ответить/
05.03.2024
Украінцы ўжо паставілі на сабе эксперымент пад назвай: "не злаваць дзеда". Пра вынікі можаце ў іх запытаць. 
0
Янка/ответить/
10.03.2024
имя, тады вы атрымаеце паўночную карэю, у якой спадчынная дыктатура Кімаў трымаецца на вонкавай падтрымцы спачатку СССР, потым Кітаю. Коштам жудасных рэпрэсій і безлітаснай эксплуатацыі ўласнага народа.
0
Понятно/ответить/
04.03.2024
Легитимация, легитимация, легитимация выжившего из ума дедушки и прощение преступлении губопиком, омоном, кгб, мвд, мо....
 Остался один шаг до призгнания легальности власти выжившего из ума дедушки.
1
Злыдень/ответить/
04.03.2024
То есть деда злить нельзя, а своих сторонников можно? При всём уважении, не могу себе представить как Григорий собирается потушить ту ненависть, которую испытывают подавляющее большинство сторонников демократических сил к зачосанному и его табору. Попытаться наладить диалог с системой - это значит утратить поддержку сторонников демократических изменений, которая и так тает на глазах. Проблему деда и его шайки надо решать самыми радикальными способами, которые только могут быть доступны. Чтобы он не просто злился, а заснуть не мог без снотворного и ссался ночью от плохих сновидений. Глядишь, и сдохнет быстрее от непрерывного стресса.
0
Жорж Стоматолог/ответить/
09.03.2024
Многабукав...Что касаемо "выборов"...Уважаемый Рыгор Астапеня, прежде чем что-то предлагать, неплохо посмотреть в историю да и в современность... КНДР, Куба, Эритрея, а раньше гитлеровская Германия, франкистская Испания, ну и СССР в конце концов...какая оппозиция, какие выборы, о чем вы?
Полное непонимание.. причем трудно сказать, то ли Астапеня не понимает, что в тоталитарных государствах игры в демократию невозможны, то ли до сих пор не понял, что Беларусь после 2020 года - это классическое тоталитарное государство.  Ну или(третий вариант) - Астапеня - это засланный казачок.
09.03.2024
😹 хахахаха Какой кандидат? Какие выборы? Силовой блок нужно готовить
0
что ОНО несёт?!!!/ответить/
09.03.2024
Не злить деда? Вы серьёзно?...
Это ОМЕРЗИТЕЛЬНО...
Прежде, чем общаться с такими персонажами, следует проверять их на полиграфе. С душком человек.
0
бабруйчанін/ответить/
10.03.2024
Ні міра ні вайны армію распусціць ..
0
Твой дзед Лукаш/ответить/
10.03.2024
Дзякуй, Рыгорка
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера