Даслаць навіну
Знайсці
19.11.2020 / 18:39

Мінчука асудзілі, бо «мацюкаўся на вуліцы». Жонка: Напаўаголенага мужа выцягвалі з кватэры людзі ў масках

51-гадовага Андрэя Гаралёва судзілі 19 лістапада па скайпе. Суддзя Цэнтральнага раёна Дзмітрый Карсюк прызнаў яго вінаватым у хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі і даў 15 сутак. Гаралёва абвінавачвалі ў тым, што ён нібыта размахваў рукамі і мацюкаўся на вуліцы, пасля супраціўляўся праваахоўнікам.

Вось толькі, па словах жонкі, Гаралёва амаль у адных трусах выцягвалі проста з яго кватэры невядомыя ў масках.

«У сераду, 18 лістапада, каля 8-й раніцы пагрукалі нам у дзверы. Муж падышоў, я засталася ў спальні, але ўсё чула, — узгадвае Зінаіда, жонка Андрэя Гаралёва. — Муж спытаў: хто там? Ніхто не адказаў. Муж перапытаў яшчэ раз.

У дзверы грукалі яшчэ і суседзям, яны нам потым сказалі. Суседзі дзверы не адчынілі.

А Андрэй адчыніў. І я чую, пайшла дзвіжуха, нейкі шум, пачалася як быццам барацьба. Я ўскочыла, выскачыла. Бачу 5 ці 6 чалавек, усе ў спартыўных касцюмах і белых медыцынскіх масках. Андрэя выцягнулі ў калідор, трое валяць на зямлю, спрабуюць надзець кайданкі. Я кажу: хто вы, што адбываецца? Яны мне: жанчына, адыдзіце!

Андрэю сказалі, што калі не будзе супраціўляцца, то здымуць кайданкі і кудысьці павязуць «на размову».

На шум выскачылі і двое нашых сыноў, 15 і 17 гадоў, бачылі ўсё гэта.

Калі Андрэя прыціскалі да падлогі, разбілі яму губу. Кроў цячэ, выгляд жудасны. Ён у майтках, тапачках і байцы на голае цела.

Я апранула Андрэя: штаны, красоўкі. Гэтыя чакалі, але казалі ў мой бок, што я цягну час.

Пыталася: куды яго забіраюць? Кажуць, Цэнтральнае РУУС. Паказалі нейкую корачку чырвонага колеру, у калідоры цёмна, я нічога не ўбачыла. Прасіла паказаць яшчэ раз, не далі.

На працягу дня я не магла знайсці мужа. У РУУС казалі, што ён на Акрэсціна, на Акрэсціна — што ён у РУУС. І так некалькі разоў. І потым я выпадкова ў размове з міліцыяй даведалася, што ён яшчэ ў аддзяленні. Гэта было 8 вечара ўжо».

19 лістапада Гаралёва судзілі.

«Судзілі Андрэя па скайпе. Абвінавацілі ў хуліганстве і супраціве міліцыі. Хуліганства заключалася ў тым, што ён нібыта чапляўся на вуліцы да людзей і лаяўся матам. Хаця затрымалі яго фактычна ў нашай кватэры, дзе мы за хвіліны да таго проста спакойна спалі, — кажа Зінаіда. — Далі Андрэю 15 сутак».

Гаралёў, па словах жонкі, дробны прадпрымальнік, цяпер у стадыі ліквідацыі ПУП. Чаму па яго прыйшлі, Зінаіда не ведае.

«Муж часта выказваў ЖЭСу прэтэнзіі, можа, з гэтым звязана? Не ведаю. Мы на шэсці не ходзім, у мітынгах не ўдзельнічаем. Нас там не маглі бачыць. Сцяг у акне не вісіць. Ні ён, ні я ніякіх палітычных блогаў ніколі не вялі», — кажа жанчына.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30