Знайсці
23.10.2020 / 08:2122РусŁacБел

Пяскоў: Для Расіі галоўнае — адносіны не асабіста з Лукашэнкам, а з братнім беларускім народам

Наўрад ці нейкая трэцяя краіна можа дасягнуць у адносінах з Беларуссю той глыбіні, якая ёсць у Масквы і Мінска. Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

«Сутнасць канкурэнцыі заключаецца ў тым, што калі нейкая краіна гатовая, напрыклад, прапанаваць Беларусі такое ж супрацоўніцтва эканамічнае, такія ж адносіны ўзаемазалежнасці і ўзаемнай выгады, як Расійская Федэрацыя, тады — так, ёсць шанец на тое, каб у гэтай канкурэнцыі займаць нейкія лідзіруючыя пазіцыі. Але з іншага боку, вы ж выдатна ведаеце ўсю глыбіню саюзніцкіх адносін ва ўсіх планах Масквы і Мінска. Цяпер да гэтага ўзроўню наўрад ці нейкая з краін можа падняцца», — сказаў ён. 

Прадстаўнік Крамля адзначыў, што на фоне падзей у Беларусі актыўна ў так званую краінавую канкурэнцыю ўключылася Польшча. «Вы ведаеце, як актыўна сябе паводзіла Варшава на фоне падзей, якія мелі месца ў Беларусі, вы ведаеце, як Варшава гасцінна ставіцца да розных гастралёраў, якія ў тых краях ладзяць гастролі, я маю на ўвазе гастралёраў, якія пакінулі Беларусь», — адзначыў ён.

Краіны Еўропы самі пазбавілі сябе магчымасці весці канструктыўны дыялог з Беларуссю, назваўшы Лукашэнку нелегітымным, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.

«Вы не можаце канструктыўна мець зносіны з краінай, калі вы абвясцілі санкцыі не толькі супраць краіны, але і супраць членаў вышэйшага кіраўніцтва. Еўрапейскія краіны спачатку самі пазбавілі сябе гэтай магчымасці, і цяпер, як яны збіраюцца дапамагаць беларускаму народу, цяжка сабе ўявіць», — сказаў Пяскоў.

Прадстаўнік Крамля пагадзіўся, што Лукашэнку неабходна самастойна вырашыць унутраны палітычны крызіс у краіне.

«Прэзідэнт Пуцін вельмі ўважліва падыходзіць да таго, каб нешта не ўспрымалася як спроба паўплываць на законнага прэзідэнта Беларусі. У рэшце рэшт, для Пуціна і для Расіі галоўнае — гэта не адносіны двух прэзідэнтаў, не адносіны асабіста з Лукашэнкам. Галоўнае — гэта адносіны з братнім для нас беларускім народам», — заявіў Пяскоў.

Прэс-сакратар таксама дадаў, што «ёсць пэўныя саюзніцкія абавязацельствы, якія з'яўляюцца добрай дапамогай для Мінска ў гэтай сітуацыі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930