Даслаць навіну
Знайсці
20.10.2020 / 20:37

«Лукашэнка — сапраўдны лідар нацыі»: пяць фактаў пра пяць чыноўнікаў, якіх прызначылі сёння

Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка зладзіў кадравы дзень. У краіне з’явіліся тры новыя рэктары ВНУ, памочнік па Магілёўскай вобласці, а таксама кіраўнік Апарата Савета міністраў. Крыху пра гэтых людзей у аглядзе «НН».

Сын падтрымліваў забастоўшчыкаў

Павялічыць

Наталля Карчэўская і Канстанцін Міхаленка. Фота з фэйсбук

Наталля Карчэўская стала рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Апошнія два гады да гэтага яна з’яўлялася першай намесніцай міністра культуры.

Наталлі 46 гадоў, яна родам з Мінска. Скончыла Інстытут культуры, кандыдат мастацтвазнаўства. У родным універсітэце яна і працавала доўгі час. Да пераводу ў Міністэрства з’яўлялася першым прарэктарам. Да гэтага працавала дэканам факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва. Навуковыя інтарэсы — гісторыя і тэорыя харэаграфічнага мастацтва.

Карчэўская з’яўляецца харэографам у многіх спектаклях Купалаўскага тэатра. Напрыклад, у «Дзвюх душах», «Местачковым кабарэ», «Лістапад. Андэрсен». Праўда, цяпер незразумела, калі гэтыя ды і іншыя спектаклі ўбачаць гледачы.

Карчэўская ў шлюбе з акцёрам Канстанцінам Міхаленкам, ён крыху маладзейшы за яе. У пары ёсць сыны Аляксей і Фёдар. Аляксей падпісаны ў сацыяльных сетках па-беларуску. Ён вучыўся ў Акадэміі музыкі, грае на альце.

Павялічыць

У сацыяльных сетках Аляксей дапускаў самыя пікантныя жарты. Дарэчы, «УКантакце» на аватарцы ў яго зараз стаіць здымак з МТЗ ад 19 жніўня. Менавіта ў той дзень супрацоўнікі Філармоніі, дзе і працуе Аляксей, прыехалі на завод падтрымаць забастоўку.

Павялічыць

Сама Карчэўская, якая звычайна вельмі актыўная ў сацыяльных сетках, у дні пасля выбараў захоўвала абсалютнае маўчанне.

У «ін’язе» ўпершыню за часамі Лукашэнкі новы рэктар

Павялічыць

Наталля Лапцева. Фота БелТА

Наталля Баранава цэлыя 25 гадоў (амаль столькі ж як Лукашэнка) узначальвала Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, які часцей называюць проста «ін’яз». Ніхто з рэктараў не можа пахваліцца такой жывучасцю на адной пасадзе.

Менавіта студэнты «ін’яза» былі сярод тых, хто найбольш рашуча падтрымаў забастоўкі навучэнцаў у верасні сёлета. Шмат студэнтаў ВНУ выходзілі на вуліцы, адбывалі пакаранні на сутках.

Наступніцай Баранавай стала Наталля Лапцева, якая да гэтага была дэканам факультэта нямецкай мовы. Ёй 52 гады, родам з вёскі Асінаўка Чавускага раёна Магілеўскай вобласці. У 1990-м скончыла Лінгвістычны па спецыяльнасці «Нямецкая і англійская мовы».

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Навуковымі інтарэсамі Лапцевай пазначаны: распрацоўка канцэпцый для стварэння дапаможнікаў па навучанні замежнай мовы дарослых. Гэта не самы публічны чалавек.

«Я ўдзячны кіраўніцтву краіны»

Павялічыць

Аляксандр Бахановіч. Фота з vk.com

Яшчэ адзін рэктар змяніўся — у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Справа ў тым, што ранейшы рэктар Аляксандр Драган, калі ў яго спыталі пра затрыманых студэнтаў, адказаў: «Мы — адзін калектыў, а не супрацьлеглыя бакі». Магчыма, такая пазіцыя мала каму спадабалася.

Затое новы рэктар абсалютна ідэалагічна вывераны чалавек. Аляксандр Бахановіч працаваў дагэтуль прарэктарам па вучэбнай рабоце БНТУ, таксама ён быў дэпутам Мінгарсавета.

«Сапраўдны лідар нацыі! Брава!» — так пісаў Бахановіч у сваіх сацыяльных сетках пасля выступу Аляксандра Лукашэнкі на праўладным мітынгу 16 жніўня. І пасля гэтага Бахановіч неаднаразова выказваўся ў падтрымку ўладаў.

Бахановічу 48 гадоў, родам з Магілёва. Ён скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, а ўжо магістратуру і аспірантуру ў БНТУ. У дзяцінстве марыў стаць капітанам карабля, але не стаў паступаць у мараходнае вучылішча, бо ў той час якраз разваліўся СССР. «Я бясконца цаню і ўдзячны кіраўніцтву краіны за тое, што змог рэалізаваць сябе на радзіме», — казаў ён. З’яўляецца сябрам «Белай Русі».

Студэнты БрДТУ выйшлі на акцыю салідарнасці з адстаўленым рэктарам Драганам, які пакуль што застаецца ў ВНУ ў якасці выкладчыка.

З Брэста ў Магілёў

Павялічыць

Леанід Мартынюк. Фота majak.by

Леанід Мартынюк — новы памочнік Лукашэнкі па Магілёўскай вобласці. Зноў спрацавала тактыка апошніх гадоў, калі ў рэгіёны прызначаюць не сваіх выхадцаў, а людзей з зусім іншых абласцей.

Мартынюк родам з Брэста, яму 46 гадоў. Апошнім часам ён з’яўляўся кіраўніком Бярозаўскага райвыканкама. Чыноўнік скончыў тэхнікум чыгуначнага транспарту, а пасля — БДАТУ. Пачынаў працаваць у «Аблсельгаспэнерга» ў Брэсце.

Ад 2003 года Мартынюк быў у структуры Брэсцкага аблвыканкама, адказваў за пытанні, звязаныя з сельскай гаспадаркай. Праўда, потым пераарыентаваўся на камітэт эканомікі. У 2016 годзе ўзначаліў Бярозаўскі райвыканкам. За гэты час нічым не адзначыўся.

Вучылішча КДБ

Павялічыць

Канстанцін Бурак. Фота з ok.ru

Урэшце Апарат Савета міністраў узначаліў 50-гадовы Канстанцін Бурак. Гэта чалавек з цікавай адукацыяй, ён скончыў Маскоўскае вышэйшае пагранічнае каманднае вучылішча КДБ СССР імя Массавета. Справа ў тым, што ў савецкі час пагранічнікі былі часткай КДБ. Ужо ў Беларусі Бурак замацаваў адукацыю ў Акадэміі кіравання.

У свой час быў намеснікам начальніка інфармацыйнага ўпраўлення дзяржсакратара Рады бяспекі. Пасля гэтага Бурак прадстаўляў Беларусь у структуры АДКБ, а таксама быў дарадцам пасольства Беларусі ў Расіі. Цікава, што на апошняй пасадзе ён курырываў таксама адносіны нашай краіны з Афганістанам.

Жанаты, мае дарослую дачку.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30