Даслаць навіну
Знайсці
17.10.2020 / 16:37 5

Адвакат Аляксандр Пыльчанка, абаронца Бабарыкі і Калеснікавай, пазбаўлены ліцэнзіі

Дзеянне ліцэнзіі адваката Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай Аляксандра Пыльчанкі спыненае з 16 кастрычніка, паведаміў Пыльчанка Tut.by.

Нагадаем, 15 кастрычніка кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі на пасяджэнні рэкамендавала пазбавіць ліцэнзіі Аляксандра Пыльчанку.

Ліцэнзія адваката дзейнічала да атрымання Пыльчанкам пісьмовага рашэння Мінюста. Яго Пыльчанка атрымаў, у рашэнні пазначана, што ліцэнзія перастае дзейнічаць ад 16 кастрычніка.

Сутнасць прэтэнзій да адваката — у яго каментары Tut.by. У публікацыі ад 14 жніўня Аляксандр Пыльчанка распавёў, якія паўнамоцтвы мае генпракурор і якія дзеянні можа распачаць па апублікаваных у СМІ відэа і сведчаннях збіцця людзей 9-12 жніўня ў РУУС і ІЧУ. Юрыст заявіў, што генеральны пракурор Беларусі павінен распачаць крымінальныя справы па фактах збіцця мірных грамадзян, жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з затрыманымі. Юрыст таксама адзначыў, што Генпракуратура павінна адхіліць ад займаных пасад на час праверкі міністра ўнутраных спраў, яго намеснікаў і начальніка ІЧУ да высвятлення іх дачынення або недатычнасці да таго, што адбылося.

Паводле заявы Мінюста, Аляксандр Пыльчанка «дапусціў у СМІ некампетэнтныя каментары і фактычна заклікаў да супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку да «блакавання і раззбраення воінскіх падраздзяленняў».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

2
даведка / адказаць
17.10.2020 / 16:52
Смешно, что лицензий принципиальных адвокатов лишают бывшие прокуроры, судьи и судебные исполнители.
1
пилот / адказаць
17.10.2020 / 20:50
Ха, удивили- сумасшествие штука заразная, чтобы там не утверждали Юнг, Фрейд, Адлер, - его "финализм, кстати, в точности характеризует деяние этих "юристов."   
0
Ladzimir / адказаць
19.10.2020 / 15:50
Ліцэнзію можна будзе аднавіць. Тым болей калі яе пазбавілі незаконна.
 А вось лішэнне дыплома, прызненне яго не дзеючым, у сувязі з тым,  што ты лішаў ліцэнзіі насуперак   дзеючаму заканадаўству- гэта ўжо другая справа. Гэта альбо не веданне законаў- тады як ты атрымаў дыплом, альбо фальсіфікацыя закона- гэта яшчэ горш для юрыста!!!!
А перагляд павінен быць, бо здаецца мне большаць юрыстаў у нашай краіне наогул не ведаюць, што такое законы і заканадаўства, хто іх піша навошта яны ў дэмакратычнай і цывілізаванай краіне.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31