Знайсці
15.10.2020 / 14:254РусŁacБел

«Гэта будуць танцы на касцях»: Павел Латушка заклікаў ансамбль «Харошкі» не выступаць на сцэне Купалаўскага

Сёння і заўтра плануецца выступленне ансамбля «Харошкі» на сцэне Купалаўскага тэатра. Экс-дырэктар тэатра Павел Латушка звярнуўся з гэтай нагоды да кіраўніка ансамбля Валянціны Гаявой. Зварот апублікаваны ў яго тэлеграм-канале.

«Выходзіць з танцамі ў тэатры ў той момант, калі ў краіне сядзяць палітвязні, калі іх катуюць у турмах, калі звальняюць дзеячаў культуры, спорту, медыцыны толькі за грамадзянскую пазіцыю — гэта ладзіць танцы на касцях.

Я звяртаюся да ансамбля «Харошкі», да Гаявой Валянціны Іванаўны, народнай артысткі і мастацкага кіраўніка ансамбля, адмовіцца ад выступаў у закрытым Купалаўскім тэатры.

Заўсёды трэба памятаць, што ў жыцці не ўсё прадаецца і купляецца. Ня трэба маладушнічаць і дэманстраваць псеўда-філантропію.

Толькі адмова ад выступаў у доме купалаўцаў дазволіць ансамблю «Харошкі», як і любому іншаму калектыву, захаваць сваю прафесійную рэпутацыю і чалавечы твар.

Першымі, хто вернецца на сцэну Купалаўскага тэатра, павінны быць Купалаўцы.

Іначай гэта здрада культуры і пацярпеламу народу Беларусі, бо «Купалаўскі» — гэта не проста імя, гэта магутны сімвал нацыянальнай культуры, які аб'ядноўвае беларусаў».

Заява Фонда культурнай салідарнасці: Аркестр «Харошак» адмовіўся выступаць на апусцелай сцэне Купалаўскага

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930