Знайсці
12.10.2020 / 18:53РусŁacБел

Марш пенсіянераў адбыўся ў Брэсце

Першы Марш пенсіянераў прайшоў у сталіцы роўна тыдзень таму. На гэты раз да яго далучыліся іншыя гарады, напрыклад, Брэст, паведамляе БГ.

Каля 50 чалавек пенсіённага ўзросту, у асноўным жанчын, сабраліся днём 12 кастрычніка ля брэсцкага ЦУМа на акцыю пратэсту, якая атрымала назву Марш пенсіянераў.

Некаторыя прынеслі з сабой кветкі. Некаторы час людзі размаўлялі паміж сабой, а потым арганізаванай калонай пайшлі ў бок вуліцы Савецкай.

Каля 50 жанчын ідуць маршам па Савецкай ад ЦУМа. Скандуюць «Свабоду!», «Далучайся». Міліцыя ідзе побач.

Каля ГЦ «Дзідас Персія» калона скандавала «Свабоду Калеснікавай!», «Свабоду Бараноўскаму!»

Калона прайшла па вуліцы Пушкінскай, дайшла да галоўнага корпуса БрДУ, там яны праскандавалі «Студэнты, мы з вамі», пастаялі паўтары хвіліны і пайшлі на вуліцу Міцкевіча да старога корпуса БрДУ. Тут яны разышліся. Паводле папярэдняй інфармацыі, абышлося без затрыманняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930