Знайсці
07.10.2020 / 17:24РусŁacБел

На сельгаспрадпрыемстве пад Слуцкам загінуў трактарыст. На яго ўпаў 500-кілаграмовы каток

Няшчасны выпадак з 43-гадовым трактарыстам адбыўся ў працоўны час у аўторак, 6 кастрычніка, на механізаваным двары ў вёсцы Шышчыцы Слуцкага раёна. Мужчына загінуў на месцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі «Кур'ера», жыхар Слуцка мяняў падшыпнік. Для зручнасці мужчына падняў платформы вертыкальна. У нейкі момант адно з мацаванняў зляцела, і каток упаў на пацярпелага.

Нягледзячы на ​​тое, што рабочыя адразу ж выклікалі «хуткую», выратаваць трактарыста не ўдалося.

Адзначым, даўжыня аднаго такога катка складае каля 3 м, дыяметр — каля 60 см, а вага — не менш за 500 кг.

У Слуцкім РАСК пацвердзілі факт здарэння на сельгаспрадпрыемстве. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930