Знайсці
07.10.2020 / 15:2819РусŁacБел

У МУС распавялі, як выбіралі абанентаў для смс-рассылкі пра «парушальнікаў»

1 кастрычніка беларусы атрымалі смс-паведамленні ад МУС аб тым, што яны «ўстаноўлены як парушальнікі парадку правядзення масавых мерапрыемстваў», а іх дзеянні зафіксавана фотавідэазапісам, піша kp.by.

У людзей паўстала шмат пытанняў. Напрыклад, з якой мэтай рассылаліся такія смс? Як міліцыя ідэнтыфікавала пратэстоўцаў? Ці будуць такія паведамленні прыходзіць яшчэ?

Карыстальнікі сацсетак сталі абмяркоўваць, што такія смс атрымалі нават тыя, хто не быў на акцыях пратэсту. Каб даведацца адказы на гэтыя пытанні, «Камсамолка» звярнулася па каментар у МУС.

— Атрыманне такога смс-паведамлення — гэта папярэджанне для грамадзян аб недапушчальнасці ўдзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах.

Спіс абанентаў, якім накіравалі смс, быў сфармаваны з выкарыстаннем тэхнічных магчымасцяў праваахоўнікаў па ідэнтыфікацыі асобы, — кажа прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава. — Таму не выключана, што такія смс-паведамленні маглі паступаць тым, хто недатычны да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.

У гэтым выпадку мы прыносім прабачэнні. Але ў большасці сваім гэта адносілася выключна да тых, хто усталяваны як удзельнік масавага мерапрыемства. І для гэтых людзей паведамленне ад МУС з'яўляецца папярэджаннем. Наша мэта — папярэдзіць, а не адразу складаць на чалавека адміністрацыйны пратакол.

— Будуць яшчэ прыходзіць беларусам смс ад МУС?

— У МУС не выключаюць, што рассылка будзе працягнутая. Усё залежыць ад аператыўнай абстаноўкі. Смс-паведамленні — гэта прэвентыўная мера. Людзі павінны быць інфармаваныя. Не ўсе чытаюць тэлеграм-каналы і ведаюць санкцыю артыкула 23.34 КаАП РБ «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». (Мінімальнае пакаранне — папярэджанне, штраф, максімальнае — адміністрацыйны арышт).

Дар'я Ламаноўская, kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930