Знайсці
05.10.2020 / 22:19РусŁacБел

Марш пенсіянераў, Ціханоўская ў Берліне, пратэсты ў Кыргызстане: асноўнае за 5 кастрычніка

Некалькі соцень пенсіянераў пры актыўнай падтрымцы аўтамабілістаў прайшлі маршам па праспекце Незалежнасці ў Мінску. Скандавалі «Ухадзі!» ды іншыя модныя крычалкі.

Святлана Ціханоўская прыбыла з візітам у Берлін, чакаецца яе сустрэча з Ангелай Меркель.

У Кыргызстане, іншай краіне «Еўразійскага саюза», успыхнулі пратэсты супраць сумнеўных вынікаў парламенцкіх выбараў.

Студэнт БДУІР Дзмітрый Мазура атрымаў яшчэ 15 сутак арышту — агулам ужо 38. Ягоныя сябры працягваюць сядзячыя пратэсты на знак салідарнасці з ім.

Затрымалі і асудзілі хлопца, які сфатаграфаваўся з гідрантам ад разманціраванага дэманстрантамі вадамёта.

«Хопіць пераследаваць людзей»: супрацоўнікі Мінскага завода колавых цягачоў запісалі відэазварот.

Беларусь пазбаўлена права на правядзенне Сусветнай шахматнай алімпіяды ў 2022 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930