Знайсці
07.04.2020 / 11:45РусŁacБел

Пріорбанк выпусціў прыладу для прыёму аплаты картамі і наяўнымі

Пріорбанк першым у Беларусі прапанаваў «Праграмную касу» з універсальнай прыладай для прыёму аплаты карткамі і наяўнымі. Яна дазваляе бізнесу з выгадай прапаноўваць кліентам розныя спосабы разлікаў.

Новая тэхналогія сумяшчае ў сабе некалькі функцый. Прылада адначасова працуе як касавы апарат, POS-тэрмінал і модуль сродка кантролю падатковых органаў (СКПО). Такое рашэнне дазваляе эканоміць на набыцці, абслугоўванні і абнаўленні розных прылад, а камісія банка будзе толькі за эквайрынг без дадатковых плацяжоў. Таксама можна не дубляваць безнаяўную здзелку па карце на касе, скарачаючы тым самым час абслугоўвання пакупніка.

Тэхналогія рэалізаваная Пріорбанкам на аснове ўласнага працэсінгавага цэнтра. Гэта павышае хуткасць разлікаў і залічэння выручкі на рахунак у любым банку.

Тэхналогія будзе пашырацца ў сваім функцыянале. У хуткім часе стануць даступныя дадатковыя функцыі, такія як сканар QR- і штрых-кодаў, аўтаматызаваная касавая і бухгалтарская праграма, а таксама выкарыстанне воблачных сістэм уліку тавараў.

«Для Беларусі гэта абсалютна новая комплексная тэхналогія. У адрозненне ад іншых падобных рашэнняў на рынку, праграмная каса як прымае да аплаты карткі, так і вядзе ўлік наяўных. Гэта крок у будучыню і для прадаўца, і для спажыўца. Функцыянал максімальна шырокі, а пры неабходнасці можна запускаць новыя магчымасці за кошт дадаткаў пад АС Android. Са свайго боку, мы гарантуем хуткае рашэнне нестандартных задач і кастамізацыю прапанаваных рашэнняў, інфармацыйную і тэхнічную падтрымку на ўсёй тэрыторыі Беларусі», — распавялі ў Пріорбанку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031