Знайсці
27.10.2012 / 09:45РусŁacБел

ДАІ узмацняе кантроль на дарогах

У мэтах арганізацыі бяспекі на дарогах Беларусі ў выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме па прадухіленні і спыненні грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху, якія ўчыняюцца вадзіцелямі і пешаходамі.
У складаных умовах надвор’я будзе аказвацца дапамога ўдзельнікам дарожнага руху, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі на дарозе. Асаблівая ўвага будзе нададзена прадухіленню ДТЗ з удзелам пешаходаў і выключэнню знаходжання нецвярозых грамадзян на праезнай частцы.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі,

на выхадныя дні запланаваны адпрацоўкі аўтадарог М-7 Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы, М-8 мяжа РФ — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны, Р-53 Слабада — Навасады, Р-23 Мінск — Мікашэвічы.

Сіламі мясцовых ДАІ арганізуецца правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў на тэрыторыі Рагачоўскага, Светлагорскага, Жлобінскага, Брагінскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці; адпрацоўка Ваўкавыскага, Лідскага, Навагрудскага, Слонімскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці; рэйдавыя мерапрыемствы на тэрыторыі Быхаўскага, Кіраўскага, Бабруйскага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Чавускага раёнаў Магілёўскай вобласці; адпрацоўка Полацка і Наваполацка, Мёрскага, Шаркаўшчынскага і Докшыцкага раёнаў Віцебскай вобласці; кантроль на аўтадарогах Жодзінскага, Вілейскага, Нясвіжскага, Бярэзінскага, Слуцкага і Салігорскага раёнаў Мінскай вобласці; рэйдавыя мерапрыемствы на тэрыторыі Пінска, Баранавіцкага, Брэсцкага, Кобрынскага, Столінскага, Лунінецкага, Пінскага, Маларыцкага і Івацэвіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці; адпрацоўка Мінскай кальцавой аўтадарогі.

Спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла» будзе адпрацоўваць Смалявіцкі, Мінскі, Крупскі, Баранавіцкі, Аршанскі і Талачынскі раёны.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031