Знайсці
16.10.2012 / 10:10РусŁacБел

Аб'ём вытворчасці аўтамабіляў у Расіі няўхільна расце

Выпуск легкавых аўтамабіляў у Расіі ў студзені — верасні 2012 года вырас на 14,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

За дзевяць месяцаў выпуск склаў 1,4 млн экз. Такія дадзеныя прыводзіць Федэральная служба дзяржаўнай статыстыкі (Расстат).

Паводле дадзеных Autonews, аб’ём вытворчасці грузавых аўтамабіляў за справаздачны перыяд павялічыўся на 1,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2011-га — да 152 тыс. экз. Аб’ём выпуску аўтобусаў склаў 39 600 адзінак (+38,4%), тралейбусаў — 177 (+6%).

У верасні вытворчасць легкавых аўтамабіляў у РФ вырасла на 17,4% да жніўня гэтага года, склаўшы 176 тыс. экз., вытворчасць грузавікоў знізілася на 7% — да 17 800 штук. Пры гэтым выпуск аўтобусаў у верасні 2012 года павялічыўся на 6,8% — да 5100, тралейбусаў — з 30 да 49 адзінак.

autonews.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031