Знайсці
06.09.2012 / 20:1920РусŁacБел

На 15-годдзе МФ сабраліся маладафронтаўцы розных пакаленняў

6 верасня Малады фронт адзначыў свой юбілей.

На пышныя залы для святкавання разлічваць не выпадала, таму пляцоўка была абраная сядзіба Партыі БНФ.

У дварах ля Чарнышэўскага стаялі дзіўныя людзі з відэакамерамі. Блізка не падыходзілі, фільмавалі здалёк.
На ганку сядзібы Наста Палажанка і Станіслаў Шушкевіч, што прыйшоў юнакоў павіншаваць, раздаюць інтэрв’ю. Даносіцца Насціны словы, што «рэпрэсіі не спыняць дзейнасць».

У самім будынку на сценах развешаныя разнакаляровыя аркушыкі з імёнамі былых маладафронтаўцаў і іхнімі словамі аб «МФ» — Яўген Скочка, Яўген Афнагель, Зміцер Дашкевіч. Упрыгожаная зала шарыкамі з выявай арганізацыі.

Уладзімір Някляеў цёпла абняўся з татам Змітра Дашкевіча. Спадар Вячаслаў прыйшоў на імпрэзу з кіёчкам, з усімі вельмі прыязна вітаўся.

«Калі першы раз на сына была заведзеная крымінальная справа ў сакавіку 2006, а ў ліпені яго выпускалі ў Амерыку. Ясна, што хацелі, каб не вярнуўся. Я таксама раіў не вяртацца, бо ведаў, што пасадзяць, але Зміцер адмовіўся. Сказаў, давай закрыем гэтую тэму», — расказаў Вячаслаў Дашкевіч.

Імпрэза спазнялася хвілін на дваццаць, некага чакалі. Вядучыя Наста Палажанка, у строгай чорнай сукенцы, і Мікола Дземідзенка, у пінжаку і джынсах. «Дзякуй Богу, што Малады фронт па-ранейшаму існуе», — сказала Наста.

«15 гадоў — узрост цяжкі. Мы дзесьці скончылі дзявяты клас», — пажартаваў Мікола. Потым ён жа караценька расказаў пра гісторыю арганізацыі. Некаторыя героі тых падзей прысутнічалі ў залі — Аляксей Янукевіч, Аляксей Шэін, Сяржук Бахун, Іван Шыла. А вось Паўла Севярынца і Змітра Дашкевіча быць не магло, колішні і цяперашні старшыні «МФ» адбываюць тэрміны за Плошчу.

«Уладзімір Пракопавіч, не ведаю, як хто, але я гатовы ісці да канца», — перадаваў словы Змітра Дашкевіча перад Плошчай Уладзімір Някляеў.

Лідар кампаніі «Гавары праўду» параўнаў Дашкевіча з Кастусём Каліноўскім.

На сценцы таксама былі плакаты з імёнамі палітвязняў — Мікола Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец, Эдуард Лобаў. Напрыканцы імпрэзы людзі падыходзілі да іх, каб пісаць свае зычэнні гэтым людзям. Маладафронтаўцы паабяцалі даслаць гэта лістамі.

Была запачаткаваная прэмія «Маладафронтавец года», яе могуць атрымліваць, як сённяшнія, так і былыя актывісты арганізацыі. Сёння ўзнагароды атрымалі пятнаццаць чалавек (на 15 гадоў дзейнасці).

1997 — Яўген Скочка, 1998 — Аляксей Янукевіч, 1999 — Валянцін Стэфановіч, 2000 — Аляксей Шэін, 2001 — Алёна Валынец, 2002 — Віталь Супрановіч, 2003 — Сяржук Лісічонак, 2004 — Сяржук Бахун, 2005 — Артур Фінькевіч, 2006 — Зміцер Дашкевіч, 2007 — Зміцер Хведарук, 2008 — Іван Шыла, 2009 — Таццяна Шапуцька, 2010 — Эдуард Лобаў, 2011 — Кася Галіцкая.

Маладафронтаўцам пятнаццацігоддзя стаў Павел Севярынец.

«Колькі б мне гадоў ні было, але заўсёды буду лічыць сябе маладафронтам», — сказаў Сяржук Бахун.

«Я ганаруся, што ў майго сына такія сябры», — зазначыла мама Эдуарда Лобава, якая атрымлівала прэмію за сына.

Скончылася імпрэза салодкім сталом.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031