Мінская прастытутка пакінула кліентаў і без задавальнення, і без грошай
Крымінальная справа за махлярства распачата ў Партызанскім РУУС Мінска ў дачыненні да
Мінская прастытутка падманула двух сваіх кліентаў. Папярэдзіўшы, што бярэ за паслугі 100 даляраў у гадзіну, каля свайго дома яна папрасіла разлічыцца загадзя і паднялася да сябе, паабяцаўшы вярнуцца праз пяць хвілін.
Аднак, зайшоўшы ў кватэру, адправілася спаць.
Прачакаўшы прастытутку больш за гадзіну, кліенты зразумелі, што іх падманулі, і патэлефанавалі ў міліцыю.
На наступную раніцу яе затрымалі. Свой учынак яна аргументавала тым, што вельмі стамілася і не хацела «працаваць», а прысабечыўшы грошы, спадзявалася, што пацярпелыя не будуць звяртацца ў міліцыю. Дарэчы, свайму маладому чалавеку яна казала, што па начах працуе круп’е ў казіно.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Гродне пабачылі калібры — спецыялісты тлумачаць цуд
 3
У Брэсце за «абразу Лукашэнкі» працягваюць судзіць экс-дэсантніка. Але ён памёр у пачатку красавіка
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера