Знайсці
31.10.2011 / 09:4816РусŁacБел

Шведскія ласі заняліся групавым сэксам проста над вокнамі жылога дома + непрыстойнае фота

Мужчына з заходняй Швецыі ў сераду раніцай стаў сведкам незвычайнага відовішча — ён назіраў трох ласёў, якія займаюцца групавым сэксам на заднім двары яго дома, піша Thelocal.se.

«Я выйшаў на балкон падыхаць свежым паветрам, — усхвалявана распавядае 43-гадовы менеджар па маркетынгу з Ліндама Петэр Лундгрэн. — 

Спачатку трое ласёў елі яблыкі, але раптам сталі ў пазіцыю».

Лундгрэн схапіў камеру, каб засняць як малады лось ускочыў на дарослую самку, якая, у сваю чаргу вылізвала геніталіі ў іншага маладога самца.

Петэр патлумачыў, што часта бачыць ласёў у наваколлях хаты, якія выходзяць з суседняга лесу і гуляюць у дварах.

Яму ўжо даводзілася бачыць іх у стане лёгкага ап’янення ад паглынання перабрадзілых яблыкаў, але жывое сэкс-шоу ласёў у двары яго дома стала для яго вялікім сюрпрызам.

«Я не бачыў нічога падобнага. Не толькі з ласямі, наогул», — прызнаўся сведка.

Чытаць таксама:

У Швецыі п’янага лася знялі з яблыні

У Швецыі п’яны лось схаваў у лесе дзіцячыя арэлі

ru.delfi.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера