Знайсці
06.01.2011 / 10:582РусŁacБел

Марыя Новікава. Чаму Дзед Мароз спазніўся ў 2011-м?

Крычаць, што там, пад барадой,
Хаваю твар зусім не той,
Нібыта быў на Плошчы
Дваццатага, уночы...

Чаму Дзед Мароз спазніўся ў 2011-м?

Па белай-белай прасціне
Заснежанага поля
Мароз кіруе да мяне --
Чырвоны, як ніколі.

Я да яго: -- Дзядуля, што?
Чаму увесь ты ў "мыле"?
-- Ды нейкія за паліто
На вуліцы злавілі.

З плячэй маіх садралі мех
І -- барадой мяне у снег.
Крычаць, што там, пад барадой,
Хаваю твар зусім не той,
Нібыта быў на Плошчы
Дваццатага, уночы...

Згаджаюся: "На плошчы быў...
Але ж вакон зусім не біў.
Хіба намаляваў прыкол
На шыбе заінелай..."
А мне: -- Падпісвай пратакол!
Ррраз! І прышылі "дзела"!

* * *

Мігценне елкавых гірлянд
Пад галасы артыстаў модных...
А снег, не ўпаўшы на зямлю,
Зрабіўся ўжо мінулагоднім.

Ён засыпае гарады:
Высоткі хмурыя і плошчы --
На чалавечыя сляды
Стамлёны Бог глядзець не хоча.

На плошчу Нашых Вольных Сноў,
Пад ногі ідалаў і елак,
Жывая пралілася кроў --
Чырвоная на снезе белым.

І ў тэлевізары ізноў
Мана, як снегавей густая.
Але з-пад сажы чорных слоў
Жывая чырвань прарастае.

І на зямлі ўжо новы год.
І новы дзень расплюшчыць вочы.
О Божа! Блаславі народ
На бел-чырвона-белай Плошчы!

* * *

Марыя Новікава закончыла музычную вучэльню ў Наваполацку, затым – сталічны педунівэрсітэт імя Максіма Танка, цяпер працуе ў школе мястэчка Самахвалавічы, што пад Менскам. Адначасова ўжо тры гады яна – арганістка вядомага на ўсю краіну касцёла святых Сымона і Алены. Пераможца конкурса бардаўскай песні радыё "Свабода".

Марыя Новікава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031