Знайсці
26.12.2010 / 14:1311РусŁacБел

Лявон Вольскі. Браты і сёстры

Рок-музыка Лявон Вольскі заклікаў павіншаваць арыштаваных з Калядамі і Новым годам.

Рок-музыка Лявон Вольскі звярнуўся з заклікам павіншаваць асуджаных да арышту ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску з надыходзячымі Калядамі і Новым годам.

    Браты і сёстры, мамы, таты…
    Бы нейкі сон — Каляды ў кратах.
    За вас перажываюць дзесьці
    Браты і сёстры, жонкі, дзеці.

    Калядны вечар у цямрэчы,
    У палоне ценяў недарэчных…
    Ды калі Вера і Любоў ёсць,
    Надзея пераможа боязь.

    Хай пераможа Цуд Калядны
    Драты, муры, замкі і краты,
    Хай вас цяплом сагрэе Свята
    Браты і сёстры, мамы, таты!

Напісаць ліст, даслаць паштоўку з навагоднім і калядным віншаваннем у «Амерыканку» можна па адрасе: 220050, Мінск, Галоўпаштамт, а/с 8. Трэба таксама пазначыць імя адрасата.
Пошта для вязняў вымаецца раз на тыдзень — у аўторкі.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031