Знайсці
14.12.2010 / 17:555РусŁacБел

Адменены канцэрт Тоні Брэкстан у Мінску

Адменены запланаваны на 18 снежня ў "Мінск-арэне" канцэрт амерыканскай спявачкі Тоні Брэкстан ў сувязі са змяненнем яе гастрольнага графіка,

паведамілі арганізатары канцэрта.

Квіткі можна здаць у кропках іх продажаў: з 16 па 18 снежня - на вул. Гікала, 1 (з 10.00 да 20.00), а 17 і 18 снежня - у касах "Мінск-арэны" (з 10.00 да 20.00). Арганізатары канцэрту прыносяць выбачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Адна з самых папулярных соўл-вакалістак свету Тоні Брэкстан планавала запяяць на канцэрце ў Мінску кампазіцыі са свайго новага альбома Pulse.

Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера