Знайсці
09.12.2010 / 14:424РусŁacБел

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

Яна будзе ўручацца за найлепшы літаратурны дэбют года.

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях — паэзія, проза і пераклад.

«Да намінантаў Прэміі імя Максіма Багдановіча ёсць абавязковыя ўмовы, — кажа сябра журы, пісьменнік Уладзімір Арлоў. — 

Твор мае быць напісаны па-беларуску, аўтар на момант вылучэння мусіць мець не больш за 35 поўных гадоў
».

Да разгляду журы прымае дэбютныя кнігі аўтараў, якія выйшлі цягам года. Могуць разглядацца і грунтоўныя публікацыі ў літаратурных часопісах (раман, аповесць, вялікі перакладны твор).

Спіс прэтэндэнтаў на Прэмію імя Максіма Багдановіча за 2010 год фармуецца да 14 лютага 2011 года. Уручэнне адбудзецца ў канцы сакавіка 2011 года.

Вылучэнні ад выдавецтваў і аўтараў можна кіраваць на адрас:

220050, а/с 218, Мінск.

E-mail: [email protected].

З пазнакай «Прэмія імя Максіма Багдановіча».

СМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031