Знайсці
26.11.2010 / 12:07РусŁacБел

Гэты беларускі Сянкевіч

Прафесар Адам Мальдзіс прыгадвае гісторыю з Уладзімірам Караткевічам.

Прафесар Адам Мальдзіс прыгадвае гісторыю з Уладзімірам Караткевічам.

— Калі выйшаў фільм «Дзікае паляванне караля Стаха», ён быў з цікавасцю сустрэты ў Еўропе. А калі стужка дэманстравалася ў Парыжы, карэспандэнт газеты «Правда» даў адпаведную карэспандэнцыю. Але ў рэдакцыі не паверылі, што нейкі беларускі Караткевіч мог напісаць такі прыгодніцкі сцэнар для фільма. І напісалі, што аўтар — польскі пісьменнік Караткевіч.

Першымі «Правду» атрымліваюць у ЦК. Адразу перапалохаліся: няўжо папрасіў палітычны прытулак. Званок на кватэру Караткевіча. Адказала яго жонка. І яна чуе спалоханы голас: «Дзе Уладзімір Сямёнавіч?» Жанчына таксама спалохалася, бо падумала, што муж выйшаў і ўвязаўся ў нейкую гісторыю. Зазірнула ў спальню, а ён яшчэ спіць. І мы яго пасля называлі «гэты беларускі Сянкевіч».

КМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031