Знайсці
02.11.2010 / 11:191РусŁacБел

У Мінску на «Сабачае сэрца» не раскупілі квіткоў

А Залатухін зманіў.

На выходных з’явілася паведамленне аб тым, што спектакль «Сабачае сэрца», у якім заняты знакаміты Валерый Залатухін, не пусцілі ў Мінск.

Пра гэта артыст сказаў у інтэрв’ю «Еўрарадыё» пасля аншлагавага спектакля ў Брэсце. «Прарваліся Шарыкавы, куды ад іх падзецца», — панаракаў народны артыст Расіі. Прагрукацела «жалезнай заслонай»… Цэнзура? Але, папраўдзе кажучы, не паверылася.

Твор Булгакава «Сабачае сэрца» забараніць немагчыма, таму што яго даўно расцягалі на цытаты дзякуючы тэлефільму Уладзіміра Бартко нават тыя, хто раман не чытаў.
І фільм да таго ж рэгулярна паказваюць па ТБ, асвяжыць нашу памяць… Дзе логіка? І наогул, навошта «ахоўваць» ад спектакля сталіцу, калі яго ўбачыў Брэст, Наваполацк, Гродна? Недарэчнасць… Думаю, артыст сказаў гэта ў эмацыйным парыве, тым больш што цяпер афіцыйны Мінск прынята літаральна дэманізаваць, маляваць у чорных фарбах.

Мы паспрабавалі разабрацца ў фактах. У Беларусь спектакль запрасіў прадусарскі цэнтр «Альховік». Як паведаміў яго дырэктар Якаў Ашпіс,

«у Мінску спектакль элементарна не пайшоў».
У Палац чыгуначнікаў, на сцэне якога ён павінен быў ісці, прададзена было толькі 150 білетаў. Не хочацца засмучаць добрага артыста, але, здаецца, ён выдаў жаданае за сапраўднае. Можа быць, у яго ў запасе ёсць іншыя творчыя працы, а не толькі антрэпрыза для пракату па правінцыі? Вядомы прадусар Яўген Ушакоў, які мае ўяўленне пра гэты тэатральны прадукт, сказаў, што пастаноўка Маскоўскага незалежнага тэатра, папросту кажучы, выдатна заезджаная, не сталічная. А мінская тэатральна-канцэртная афіша, дарэчы, у гэтым сезоне як ніколі багатая на сусветных знакамітасцяў. Вось публіка і выбірае.

Алена Малочка, Народная Воля

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031