Знайсці
29.07.2010 / 15:52РусŁacБел

Чэхі пішуць пра Беларусь

Сяргей Сматрычэнка перакладзе на беларускую раман Яхіма Топала пра Беларусь.

Сяргей Сматрычэнка перакладзе на беларускую раман Яхіма Топала пра Беларусь.

Але пераклад трэба чакаць не раней, чым праз год.

Кніга чэшскага пісьменніка «Праз халодную зямлю» з’явілася летась. У арыгінале яна мела назву «Цэх д’ябла». Але ў апошні момант, калі кніга была гатовая да друку, прыйшлося яе пераназваць. Бо ў Чэхіі менавіта як «Цэх д’ябла» выйшаў аўстрыйска-нямецкі мастацкі фільм, вядомы ў нас пад назвай «Фальшываманетчыкі». Але па-беларуску, запэўнівае перакладчык, кніга з’явіцца ў першапачатковым варыянце.

«Праз халодную зямлю» складаецца з дзвюх частак. Дзеянні першай

Яхім Топал — чэшскі пісьменнік. Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Празе. Паходзіць з пісьменніцкай сям’і. Яго дзед — Карэл Шульц, бацька — Ёзэф Топал. Аўтар кніг «Я кахаю цябе да вар’яцтва», «Сястра», «Супермаркет савецкіх герояў» і іншых. Па-беларуску выходзіў яго раман «Анёл». У 2008 годзе наведваў Беларусь.

адбываюцца ў мястэчку Тэразэнь у Чэхіі, дзе ў часы Другой сусветнай вайны знаходзіўся фашысцкі канцлагер. Маладыя людзі, продкі якіх перажылі тую вайну, прыязджаюць сюды ў наш час, каб зладзіць мемарыял. Але ён павінен паўстаць у выглядзе паселішча, у якім будуць жыць людзі. Чэхі знаёмяцца з двума беларусамі. І далей дзеянні кнігі адбываюцца ў Беларусі, у якой дзіўна пераплятаецца гісторыя і сучаснасць: аўтар пераносіць лясных партызанаў у наш час.

Сяргей Сматрычэнка мяркуе перакласці кнігу ў наступным годзе. Па яго словах, сам Топал пабойваецца рэакцыі на пераклад: ён баіцца абразіць беларускага чытач сваім творам. Але сп. Сматрычэнка кажа пра такі своеасаблівы стыль пісьменніка. Ён мяркуе, што разумны чалавек зразумее, што гэта выдумка, а не рэальнасць.

А галоўная думка, якую хацеў данесці аўтар, у тым, што

Беларусь — месца, дзе адбываліся ці не самыя трагічныя падзеі Другой сусветнай вайны. І менавіта тут варта ствараць «запаведнік памяці пра тыя часы».

***

Сяргей Сматрычэнка — перакладчык. Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Віцебску. Скончыў філфак БДУ. На беларускую пераклаў творы Яхіма Топала, Ёзэфа Топала, Мілана Кундэры, Вацлава Гавала.

Сяргей Макарэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930