Знайсці
28.07.2010 / 10:272РусŁacБел

Бураўкін у спёку не піша, а Рыжкоў «дабівае» дэбютны зборнік

Над чым айчынныя літаратары працуюць у час летніх вакацыяў?

Над чым айчынныя літаратары працуюць у час летніх вакацыяў?

Генадзь Бураўкін: Ні над чым не працую. Спякоту такую пераношу цяжка. Таму аддаюся чытанню. Перачытваю Якуба Коласа, Янку Купалу, Івана Буніна… Чытаю прэсу.

Адам Глобус: У нас жа не сельскагаспадарчы цыкл у літаратуры. Пісьменнікі заўжды працуюць. Я гавару пра сапраўдных пісьменнікаў, а не пра халтуршчыкаў. Скептычна стаўлюся да перыядычных выданняў. Таму працую над блогам. Пішу цыкл «Сучаснікі» (не сучаснікі), якія мне дарагія. Анатоль Сыс, Люда Русава…

Віталь Рыжкоў: Дапрацоўваю сваю першую кнігу, якая, спадзяюся, выйдзе да канца гэтага года. Яна будзе мець назву «Дзверы, замкнёныя на ключы». Рэдагую найперш пераклады і ўласныя тэксты. У кнігу ўвойдуць пераклады з Уістана Хью Одэна, Сяргея Жадана, Тэйлара Мэлі, Майкла Сэлінджэра, Георгія Нахуцрышвілі і Рышарда Крыніцкага.

Сяргей Дубавец: Складаю гіпертэкст «М. Гісторыя аднаго цуду» пра Беларускую Майстроўню (1980-1984). Фрагменты выходзяць штотыдзень на радыё «Свабода». Вынік узяць у рукі і прэзентаваць мяркую на Каляды.

Андрэй Курэйчык: Працую над сцэнарам камедыі для прадзюсера Сяргея Сяльянава і расійскай кінакампаніі СТВ (выпусціла фільмы «Мангол», «Брат», «Брат-2», «Асаблівасці нацыянальнага палявання»). Таксама пішу п’есу пад назвай «Мінск, я люблю цябе» для цікавага праекта аднаго з мінскіх тэатраў.

Альгерд Бахарэвіч: Працую над «Малой медычнай энцыклапедыяй Бахарэвіча». Артыкулы энцыклапедыі публікуюцца кожную пятніцу на сайце радыё «Свабода». На сёння іх ужо дваццаць сем. У выніку будзе зборнік эсэ на літаратурна-медычныя тэмы. Апрача таго, перакладаю адзін тоўсты сучасны нямецкі раман, сюжэтна таксама звязаны з медыцынай.

Вера Бурлак: Адпачываю. Некалькі вершаў напісала.

Уладзімір Арлоў: Першыя два летнія месяцы працаваў над працягам кнігі «Адкуль наш род». Цяпер кніга будзе ў тры разы большая па аб’ёме, чым першае выданне. Яна завяршаецца падзеямі, якія прывялі да незалежнасці Беларусі. Пісаліся вершы, рабіліся накіды да раману, які мару напісаць.

Апытваў Сяргей Макарэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031