Віктар Шніп. Балада Грунвальдскай бітвы
(
Пад латамі стальнымі крыжакоў
Жывыя душы і жывая кроў,
І ім, як нам, жыццё таксама міла,
Але палюбіць сёння іх магіла,
Бо з намі Вітаўт наш, над намі Бог,
І коп’яў лес, і стрэлаў нашых хмары,
Што ў небе над самотаю дарог
Лятуць і лётам абуджаюць мары
Аб перамозе, да якой ідзём
За Вітаўтам, нібыта за агнём
Праз ноч у дзень, дзе нашыя магілы,
Нібы прыступкі лесвіцы, з якой
Нам воляй дыхаць, бачыць край наш мілы,
Нібыта Храм бялюткі, прад сабой…
Звіняць мячы, крывавяцца шаломы,
І коп’яў лес трашчыць, нібы трыснёг.
І ўжо адказ ёсць на пытанне: «Хто мы?»,
Але яго яшчэ не чуе Бог…
0
0
0
0
0
0
Усевалад Сцебурака. Нічога са мной не паробіш… Верш
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто можа стаць беларускім Хрушчовым? Версія Дракахруста
 4
Лукашэнка: Пуцін дзейнічае ва Украіне як Чынгісхан
 9
«Міліцыянты гэта заахвочваюць, запрашаюць на службу, падтрымліваюць». У Салігорску хлопец ходзіць па вуліцы ў кепцы ПВК «Вагнер»
 12
Фонд спартыўнай салідарнасці пачаў праверку беларускіх алімпійцаў на выказванні за вайну і сувязі з сілавікамі
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера