Знайсці
25.04.2024 / 15:192РусŁacБел

Літва следам за Польшчай гатова дапамагчы Украіне вярнуць мужчын прызыўнога ўзросту

Аднак канкрэтныя захады літоўскія ўлады пакуль не разглядаюць

Акцыя ў падтрымку Украіны ў Вільні

Літоўскія ўлады заявілі аб гатоўнасці дапамагчы Украіне ў вяртанні мужчын прызыўнога ўзросту. Раней аб такім заявілі ўлады Польшчы.

Як сказаў міністр абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас, канкрэтныя захады літоўскія ўлады пакуль не разглядаюць і будуць сачыць за тым, як будзе дзейнічаць Польшча, піша Бі-бі-сі.

«Напрамак правільны. У якія меры гэта пераўтворыцца, мусіць, пакуль цяжка сказаць. Мабыць, пра гэта трэба будзе казаць канкрэтна», — сказаў Кашчунас.

МЗС Украіны на гэтым тыдні аб'явіла аб спыненні афармлення дакументаў за мяжой грамадзянам Украіны ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Гэты крок звязаны з прынятым нядаўна ва Украіне новым законам аб мабілізацыі.

Па ацэнцы статыстычнай службы Еўрасаюза, у студзені 2024 года ў краінах ЕС знаходзіліся каля 4,3 млн грамадзян Украіны, у тым ліку каля 860 тыс. мужчын.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
2
Перамога Украіны патрэбная ўсім/адказаць/
25.04.2024
Для украіны і украінскай эканомікі ўсе адно лепш мабілізаваць тых хто працуе за мяжом чым тых хто працуе ва Украіне, 

Але

Калі Літва ці Польша не адправяць хоць адну брыагду ва Украіну, але дэпартуе украінцаў мужчын - выглядае гэта убога і трусліва.
Беларусаў - та ваюе ў разы больш чым  "крутых" палякаў ды літувяй разам. Пры тым што нас меньш
1
янко/адказаць/
25.04.2024
Перамога Украіны патрэбная ўсім,
А почему это поляки должны воевать за Украину и в тоже время содержать украинских дезертиров в качестве беженцев? Я думаю этот вопрос в польском обществе поднимется и правительству придется разобраться кто из украинцев в Польше беженец, а кто нет.  Да и в Литве , думаю, к этому тоже придет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031