Знайсці
25.04.2024 / 13:41РусŁacБел

Чысты заробак бюджэтнікаў моцна недацягвае да 500 даляраў

Сярэдні заробак бюджэтнікаў вырас на 33,4 рубля і складае 1673,2 рубля «бруднымі», паведамляе Белстат.

Варта ўлічваць, што гэта заробак «бруднымі» (гэта 517,7 даляра па сярэднім курсе за сакавік), г.зн. да выліку падаткаў.

«Чыстымі» заробак складзе 1438,9 рубля, або 445,2 даляра па сярэднім курсе за сакавік.

У мінулым месяцы суадносіны заробку ў бюджэтных арганізацыях і сярэдняга па краіне склалі 77,4%.

Сакавіцкі сярэдні заробак у бюджэтнікаў склаў «бруднымі»:

  • у дзяржаўным кіраванні — 2702,3 рубля,
  • у выхавальнікаў дзіцячых садкоў — 1400,7 рубля, 
  • у настаўнікаў — 1986 рублёў (-3,9 рубля),
  • у прафесарска-выкладчыцкага складу — 2514,8 рубля (+104,9 рубля),
  • у дактароў — 3212,7 рубля (+85,3 рубля),
  • у сярэдняга медперсаналу — 1715,2 рубля (+57,4 рубля).

Чытайце таксама:

Белстат: Сярэдні заробак у Мінску складае роўна 800 даляраў «чыстымі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031