У Астраўцы за падпіскі судзілі расіяніна. У яго праверылі тэлефон у цягніку
Верагодна, ён ехаў цягніком «Адлер — Калінінград», піша Hrodna.life.
Мужчына ехаў цягніком праз станцыю Гудагай. Хутчэй за ўсё, падчас мытнага надгляду ў яго праверылі тэлефон. У смартфоне ў расіяніна знайшлі падпіскі «Полк Каліноўскага», Nexta-Live і «Радыё Свабода». Тады мужчыну знялі з цягніка і затрымалі.
На судзе, які прайшоў 11 красавіка ў Астраўцы, расіянін прызнаў віну. Яму прызначылі трое сутак арышту з канфіскацыяй тэлефона.
Вядома, што расіянін працуе начальнікам змены ў акцыянерным таварыстве, у яго двое непаўналетніх дзяцей.
Чытайце таксама:
2
1
3
1
0
4
«Незабыўны адпачынак і спакой. Праўда, даводзіцца выконваць рэжым». Што людзі пішуць у турыстычных водгуках пра Валадарку
Каментары
21
Жора/адказаць/25.04.2024
І от тут пытанне - чаму цягнікі ў Калінінград праз Гудагай едуць, а ў Вільню - не?
50
Беларус/адказаць/25.04.2024
⤷Жора, Усё вельмі проста - калінінградскі чыгуначны пасажырскі транзіт рэгулюецца не на ўзроўні літоўскага ўрада, як цягнікі ў Вільню, а на ўзроўні Бруселя, то-бок уладаў Еўрасаюза. Таму літоўскія ўлады не могуць калінінградскі цягнік самастойна забараніць, на ўзроўні ж ЕС да такога рашэння пакуль не даспелі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Куды схадзіць у Ноч музеяў, каб было цікава
 3
Полк Каліноўскага цяпер ваюе на Харкаўшчыне
 5
У Магілёве кіраўніцтву сілавікоў і губернатарам паказалі абарону аэрапорта горада ФОТЫ
 6
У Іўі аштрафавалі пастара. Ён паказаў медыцынскую даведку, што не можа сядзець у ізалятары
 1
Помнік «подзвігу савецкага народа» паставяць у Зімбабвэ
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера