Пентагон неадкладна накіроўвае на падтрымку Украіны зброю на мільярд даляраў
Міністэрства абароны ЗША адразу пасля падпісання прэзідэнтам Байдэнам закона аб вайсковай дапамозе Украіне аб'явіла пра новыя пастаўкі для патрэбаў Кіева. Як паведамілі ў Пентагоне, пастаўкі будуць ісці са складоў арміі ЗША, а аб'ём пакету складзе 1 млрд даляраў.
Пентагон у Вашынгтоне. Фота: Wikimedia Commons
У новы пакет уваходзяць:
- ракеты RIM-7 і AIM-9M для СПА;
- ракеты для ЗРК Stinger;
- стралковая зброя і дадатковыя патроны да стралковай зброі, у тым ліку патроны калібра 50 для барацьбы з беспілотнікамі;
- боепрыпасы для HIMARS;
- 155-мм артылерыйскія выстралы;
- 105-мм артылерыйскія выстралы;
- 60-мм мінамётныя выстралы;
- баявыя машыны пяхоты Bradley;
- машыны з супрацьміннай абаронай MRAP;
- пазадарожнікі HMMWV;
- грузавыя аўтамабілі;
- тактычныя машыны для буксіроўкі і перавозкі тэхнікі;
- супрацьтанкавыя ракеты TOW;
- супрацьтанкавыя комплексы Javelin і АТ-4;
- высокадакладныя авіяцыйныя боепрыпасы;
- абсталяванне аэрадромнага забеспячэння;
- супрацьтанкавыя міны;
- супрацьпяхотныя боепрыпасы Claymore;
- падрыўныя боепрыпасы для расчысткі перашкод;
- прыборы начнога бачання;
- запасныя часткі, палявое абсталяванне, навучальны рыштунак, тэхнічнае абслугоўванне і іншае дапаможнае абсталяванне.
Усяго законам прадугледжана выдзяленне на падтрымку Украіны 61 млрд даляраў.
Чытайце таксама:
Байдэн падпісаў закон аб вайсковай дапамозе Украіне на $61 мільярд
Сенат ЗША прагаласаваў за выдзяленне дапамогі ў 61 мільярд даляраў Украіне
Байдэн запэўніў Зяленскага, што падпіша закон аб дапамозе Украіне адразу пасля яго ўхвалення Сенатам
42
0
0
2
2
3
Каментары
130
Чэл/адказаць/24.04.2024
⤷ Мінак, што вы вярзеце, 50 млрд разлічаныя да 2026 году. Выдаюць па кроплі, больш за тое, у Еўропе ўжо пустыя склады са снарадамі, ўсё што было ўжо выдалі, таму дапамога ад ЗША будзе дарэчы, бо ў штатах яшчэ вялікія запасы.
125
Беларус/адказаць/24.04.2024
Украіна наступала - не давалі зброі. Пачала Украіна адступаць - далі. Няма ў іх мэты, каб Украіна перамагла. Яны хочуць аслабіць абодва бакі і ўзяць пад кантроль, па запаветах Кісінджэра.
32
Агееў /адказаць/25.04.2024
⤷ Беларус, толькі зразумеў? Ну хаця б зразумеў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рэпер Сярога: Сацсеткі — інструменты ваеннага захопу
 3
У Слуцку ствараюць мурал з Анастасіяй Слуцкай
 2
Памёр Алег Міхей
 1
Латушка расказаў, за што крытыкуе Ціханоўскую
 13
Памятаеце хлопца з «Беларуснафты», які адсядзеў 3 гады за абарону пратэстоўца? Знайшоўся той, каго ён ратаваў ад сілавікоў
 3
У Гомелі ўпіска скончылася 47 пратаколамі і 2 крыміналкамі. Гаспадар кватэры трапіў у калонію
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера