Знайсці
25.04.2024 / 08:001РусŁacБел

Чым беларускія прадпрымальнікі адрозніваюцца ад рускіх і ўкраінцаў

Аб адрозненні беларускіх бізнэсменаў ад суседзяў, а таксама пра тое, ці сапраўды беларусы навучыліся рабіць толькі трактары, вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Павел Данейка паразважаў у новым выпуску «Ток».

Па словах эканаміста, «беларусы ўмеюць вырабляць, украінцы — прадаваць, а рускія — выпампоўваць грошы».

Але чаму ў Беларусі сканцэнтравана вытворчасць самазвалаў і трактароў? Данейка гэта тлумачыць наступным чынам:

«Беларусы як нацыя толькі заканчваюць сваё фармаванне. Рэальна былі супольнасцю тутэйшых. У іх ёсць маса пазітыўных характарыстык — выжывальнасць, працавітасць. Але ёсць і вельмі непрыемная рэч — гатоўнасць класціся пад гаспадара. <…>

Наша наменклатура таксама была тутэйшых характарыстык. Таму ў рамках савецкага размеркавання інвестыцый выцягнулі на Беларусь самыя перспектыўныя інвестыцыі. Тады гэта ў тэхніцы былі аўтамабілі і трактары».

У той жа час Данейка звяртае ўвагу і на іншыя галіны, створаныя ў часы СССР, якія могуць стаць пунктамі росту эканомікі краіны:

«У Савецкім Саюзе ключавыя інвестыцыі — гэта вайна. Нашы беларускія лідары змаглі не мець прамых ваенных інвестыцый, а мець двайныя — оптыка, электроніка. Таму, калі гаварыць пра трактары і МАЗы (яшчэ цягачы ўсе ведаюць), у баку застаецца вельмі магутная хайтэкаўская частка, якая ў Беларусь была ўцягнута. Мы забыліся пра «Інтэграл», БелОМА. Вось галоўныя пункты далейшага росту для Беларусі».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Данейка: У Нацбанку шмат прафесіяналаў, якія б маглі рухаць рэформы

Эканаміст Данейка ўпэўнены, што не горш за Лукашэнку змог бы манеўраваць паміж Захадам і Расіяй

Павел Данейка разгорнута адказаў літоўскаму выданню LRT

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3
0
Максим Дизайнер/адказаць/
25.04.2024
Отставание на лет 30-40. То чем сейчас барыжат в Минске, в Киеве и Москве барыжили в 90-х.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031