Знайсці
23.04.2024 / 22:3141РусŁacБел

У палку Каліноўскага няма згоды, калатнеча ідзе адносна выбараў у Каардынацыйную раду

У панядзелак, 22 красавіка, байцы палка Каліноўскага правялі агульны збор, на якім прысутнічала «большая частка» байцоў. Інфармацыя пра гэта з’явілася на старым сайце палка, які перастаў функцыянаваць з мінулага года. На галасаванне вынеслі тры пытанні: адмена аднаго з рашэнняў камандзіраў, выключэнне байца і стварэнне Статута палка, згодна з якім будзе рэфармавацца яго дзейнасць. Афіцыйна кіраўніцтва палка Каліноўскага гэтую інфармацыю не каментуе, аднак выданню «Люстэрка» ўдалося пагаварыць з каліноўцам, што прысутнічаў на сходзе. 

Фота ілюстрацыйнае

«Агульны збор быў скліканы, бо рада камандзіраў 18 красавіка забараніла байцам палка Каліноўскага ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду, — расказаў суразмоўца «Люстэрка». — Яны паставілі ўмову, што тыя, хто ідзе на выбары ў КР, павінны напісаць рапарты аб звальненні з палка. Гэта прамое парушэнне правоў байцоў. Больш за тое, на іх аказваўся ціск, у асноўным, псіхалагічны, абразы, пагрозы фізічным гвалтам і гэтак далей».

Большасць прысутных на сходзе прагаласавала за адмену гэтага рашэння, адзначае дабраахвотнік. Паводле даных, што размясцілі на старым сайце палка, за адмену рашэння камандзіраў прагаласавала 78,6% прысутных.

«Другім пытаннем было выключыць байца з пазыўным Мікола. Ён пагражаў байцам і казаў, што ім трэба звальняцца. Большасць палкавых хлопцаў лічаць, што яго дзеянні дыскрэдытуюць полк Каліноўскага», — гаворыць добраахвотнік.

Паводле даных са старога сайта палка, за выключэнне байца прагаласавалі 84 працэнты прысутных.

Таксама каліноўцы прагаласавалі за стварэнне працоўнай групы па прыняцці Статута палка (па даных са старога сайта, за гэтае рашэнне прагаласаваў 91 працэнт прысутных). У яе ўвайшлі прадстаўнікі розных падраздзяленняў: пяхоты, мінамётнага, БПЛА, інжынернага, тылавой службы, медроты, сувязі, групы лагістыкі і механізаванай групы.

«Трэці год існуе падраздзел, а няма прынятага статута. Неяк усё гэта спускалася на тармазах і сабатавалася. І зараз гэтая група будзе працаваць да моманту прыняцця статута і нармалізацыі сітуацыі ў палку, — адзначае суразмоўца. — Камандзір палка Дзяніс Кіт падтрымаў гэтыя тры рашэнні. І цяпер працоўная група зацвердзіла сваім галасаваннем паўнамоцтвы Кіта як камандзіра да моманту прыняцця статута, а потым жыццё пакажа».

Афіцыйна кіраўніцтва палка Каліноўскага пакуль ніяк не каментуе сітуацыю.

У Каардынацыйную раду збіраюцца балатавацца 280 чалавек, выбарчая камісія атрымала 13 спісаў. Сярод кандыдатаў — намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук са сваёй групай «Воля», якая складаецца з 20 чалавек.

Чытайце таксама:

У Вільні развіталіся з памерлым каліноўцам Аляксандрам Царуком

Выйшла фотакніга пра полк Каліноўскага, набыць можна за данат

Беларусы за суткі сабралі на 100 дронаў для палка Каліноўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
17
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
4
0
Максим Дизайнер/адказаць/
24.04.2024
Лёлік

Каких статутов, клоун. Яйца по 17 гривен за штуку, или мясные штурмы от Саши Мясника Сырского после двух недель подготовки?
0
Лёлік/адказаць/
24.04.2024
Пытанне , у КР прыстойным людзям увогуле няма чаго лезці. Гэта самазваная кантора.
0
Лёлік/адказаць/
24.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031