Знайсці
23.04.2024 / 21:492РусŁacБел

У Расіі за хабар затрымалі намесніка міністра абароны

Следчы камітэт Расіі паведаміў, што намесніка міністра абароны Расіі Цімура Іванова затрымалі па падазрэнні ў атрыманні хабару.

Цімур Іваноў 

Падрабязнасцяў пра справу, заведзеную ў дачыненні да Іванова, пакуль не падаецца, але гэты чыноўнік і раней быў вядомы ў Расіі як адзін з найбагацейшых сілавікоў. У 2022 годзе паплечнікі Аляксея Навальнага выпусцілі расследаванне пра раскошнае жыццё жонкі Іванова ў Францыі.

48-гадовы Цімур Іваноў займаў пасаду намесніка міністра абароны Расіі з 2016 года. Ён адказваў за закупкі вайсковай прадукцыі і курыруе будаўніцтва, рэканструкцыю і капітальны рамонт аб'ектаў Мінабароны — у тым ліку на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Чытайце таксама:

Порт для Беларусі ў Мурманску будзе будаваць былы дырэктар «Белшыны», якога год таму арыштоўвалі

«Паслугі прастытутак і дарагія гадзіннікі». Кіраўнік Міжнароднага саюза біятланістаў быў падкуплены Расіяй

У Расіі праграміста, які ахвяраваў 150 даляраў фонду Навальнага, пасадзілі на сем гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
5
бабруйчанін/адказаць/
23.04.2024
Яшче адзін Цімур " іваноў" па забеспяченні і))) яго жонка грамадзянка Ізраіля Вторая жена (с 2010) — Светлана Александровна Иванова (урождённая Захарова, в первом браке Маниович (род. 19 сентября 1973, Москва), предприниматель, владеет «Metropol Fashion Group». Экс-ведущая программы «Снимите это немедленно!» на СТС[12]. Гражданка Израиля. ДАРЭЧЫ Старейшы брат Галкіна які даў прытулак у Ізраілі таксама на зброе в рф падняўся Акцыянер уладальнік вырабнік для арміі рф Таму мабыць і ні шчэмяць семейку " вялікай" Пугачіхі
0
Axel Justas/адказаць/
24.04.2024
Ой, як нечакана... І хто б мог падумаць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031