Знайсці
23.04.2024 / 21:196РусŁacБел

Святар царквы ў Сынкавічах разгарнуў будаўніцтва без дазволу чыноўнікаў. Вердыкт суда здзіўляе

Святара царквы Святога Архангела Міхаіла ў Сынкавічах хацелі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за самавольнае будаўніцтва, расказвае Hrodna.life. Але суд вырашыў, што няведанне закона вызваляе ад адказнасці.

Фота: Wkimedia Commons

Протаіерэй Арсеній Ананька без дазволу чыноўнікаў і зацвярджэння праектнай дакументацыі за некалькі гадоў пабудаваў купель, трапезную, склеп дома для паломнікаў, мансарды, прыбудовы, паставіў на тэрыторыі манументальныя скульптуры.

Такім чынам, згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, святар парушыў закон «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці».

Прадстаўнік прыходу ў суд Зэльвенскага раёна не прыйшоў. Аднак у лісце ён прасіў вызваліць прыход ад адказнасці ў сувязі з малазначнасцю зробленага. І суд пагадзіўся з гэтым аргументам.

У рашэнні гаворыцца, што пабудовы былі ўзведзеныя ў інтарэсах паломнікаў і вернікаў. Да таго ж святар учыніў правапарушэнне, бо не быў знаёмы з заканадаўствам. Пры гэтым шкоды інтарэсам грамадства ён, маўляў, не нанёс. Таму суд пастанавіў спыніць адміністрацыйную справу.

Царква-крэпасць у Сынкавічах — унікальны ўзор познегатычнай архітэктуры пачатку XVI стагоддзя, гэта была адна з першых цэркваў-крэпасцяў на тэрыторыі ВКЛ.

Чытайце таксама:

Часова закрываюць Сафійскі сабор у Полацку

У Беразіне адродзяць закінуты палац Патоцкіх, які ніяк не маглі прадаць

У Лошыцкай сядзібе разабралі будынкі бровара, хоць абяцалі не чапаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
23
0
Иегова/адказаць/
23.04.2024
Это было не решение суда, это было решение хунты, которая живет не по законам. Иногда не до законов трансформируется во Всегда не до законов. Поэтому ничего удивительного. Если можете, спасайте детей.
4
Максим Дизайнер/адказаць/
23.04.2024
Молодец, протоиерей. Клево выглядит. Не памяркоуны аутист - это точно.
5
ну і хай сабе/адказаць/
23.04.2024
Не зламаў, не скраў, зрабіў на карысць людзям. Адэкватнае рашэнне суду насамрэч. Адзінае, што гэта нязвычна ў РБ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031