«Для каго жыццё галоўнае — той краіну прадасць». Расійскі дэпутат абурыўся тым, што моладзь не гарыць жаданнем паміраць на вайне
Дэпутат расійскай Дзярждумы Аляксей Жураўлёў паразважаў пра каштоўнасці моладзі ў Расіі. Жураўлёва абурае тое, што маладыя расейцы больш за ўсё цэняць сваё жыццё, паведамляе SOTA.
Аляксей Жураўлёў. Скрыншот відэа «Родина»
«А калі заўтра вялікая вайна? А калі заўтра ў паход? Хто будзе ваяваць? У нас пакаленне 30 гадоў выхоўвалася. «У нас якая галоўная каштоўнасць? Жыццё — галоўная каштоўнасць!» А мяне з дзяцінства выхоўвалі: у мяне спачатку краіна, потым мае родныя і блізкія, потым мае каштоўнасці нейкія, а потым толькі сваё жыццё», — заявіў дэпутат.
На думку Жураўлёва, «для каго жыццё — галоўнае, той краіну то і прадасць».
Чытайце таксама:
У Расіі другі год запар адмяняюць шэсце «Несмяротны полк»
Расійская дэпутатка прыдумала, як расстраляць таджыкскіх тэрарыстаў — з дапамогай Беларусі
На руінах «прыгожынскай імперыі троляў» у Расіі стварылі «сусвет троляў». Як ён дзейнічае?