Знайсці
23.04.2024 / 19:497РусŁacБел

Па беларускіх школах ездзяць удзельнікі расійскага шавіністычнага аўтапрабегу

Па беларускіх школах ездзяць удзельнікі расійскага шавіністычнага «аўтамабільнага малітоўнага шэсця «За Русь Святую», заўважылі праваабаронцы з Mayday.team.

 

Кіраўнік расійскіх «паломнікаў» Сяргей Суслаў на акупаваным Данбасе

Вядома, што ў Сянне дырэктар школы №1 Аляксандр Ладыжын прымусіў больш за сто вучняў старэйшых класаў сустрэцца з Сяргеем Суславым, лідарам «аўташэсця», якое стартавала з Магадана ў 2017 годзе.

Ужо сем гадоў «трыадзіны хрэсны ход» на «газелях» і «ўазіках» ездзіць па розных гарадах Расіі і нават заязджае ў іншыя краіны. Першапачатковая група падзялілася на тры часткі, а актывісты возяць па розных гарадах ужо тры копіі нібыта Святога Крыжа, знойдзенага ў Сахоцкім балоце ў Іванаўскай вобласці ў 1423 годзе. Акрамя крыжоў, яны возяць абразы Багародзіцы, цара Мікалая Другога і свяціцеля Лукі Война-Ясянецкага.

Аснова вельмі спецыфічнага нават для Праваслаўнай царквы вучэння гастралюючых «паломнікаў» — гэта «воля Божая аб стварэнні Расіі». А крэда самога Сяргея Суслава апісана ў ягоных сацсетках: «Слава Госпаду за ўсё! За Пуціна! За Расію! За Ісуса Хрыста і матухну Багародзіцу!»

У лютым гэтага года «аўтамабільнае малітоўнае шэсце» ездзіла па акупаваных Расіяй тэрыторыях Данбаса, а праваслаўныя актывісты «асвячалі» абразамі снайперскія вінтоўкі і ахвотна фатаграфаваліся са зброяй.

Кіраўнік расійскіх «паломнікаў» Сяргей Суслаў на акупаваным Данбасе

Цяпер свой светапогляд «паломнікі» імкнуцца перадаць школьнікам у Віцебскай вобласці з блаславення Віцебскай епархіі.

Чытайце таксама:

На вайне ва Украіне загінуў прапагандыст з расійскіх «Ізвестій»

«Рускія — белыя па непаразуменні. Насамрэч мы чырванаскурыя, жаўтаскурыя, чарнаскурыя». Прылепін даў першае вялікае інтэрв'ю пасля замаху

У Беларусь пратачылася новая секта з Расіі. Былы зэк змушае паству прадаваць кватэры і выкідаць дакументы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
36
1
бабруйчанін/адказаць/
23.04.2024
Нейкі гэты Суслаў ні зусім суслаў як салавьеў 100 год таму яны ў будзенаўках камісарылі зараз" з харугвамі" гешефцят.На Даўнбасе 10 год таму так было Мзс днрАлександр Кофман родился 30 августа 1977 года в городе Макеевка Донецкой области Украинской ССР[1]. Отец (Игорь Борисович Кофман, род. 1955) ..і падобных шмат ...і суславых кофманых у днр- лнр шмат камісаріла чмо геварыла " інтэрнацыяналісты")))
0
Конунг /адказаць/
23.04.2024
Гарант Конституции давно не гарант, а вассал и не может даже слово сказать против. Пропаганда пугала Вашингтоном и Брюсселем, а по факту Беларусь уже четверть века лежит под Кремлём.
0
Влад/адказаць/
23.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031