Знайсці
23.04.2024 / 18:28РусŁacБел

Прызналі «экстрэмісцкай» буйную суполку ў сацсетках, дзе прадаюць аўтамабілі

Суполка ва «Укантакце» «Авторынок Беларусь», на якую падпісана больш за 70 тысяч чалавек, прызнаная «экстрэмісцкай». Адпаведнае рашэнне прыняў суд Аршанскага раёна і Оршы 19 красавіка, піша «Вясна».

У суполцы «Авторынок Беларусь» няма ніякай палітыкі, там публікуюцца аб'явы людзей аб продажах аўтамабіляў. Верагодна, у «экстрэмісцкі» спіс яна трапіла толькі з-за таго, што на аватарцы мае фрагмент беларускіх аўтамабільных нумароў узору пачатку 90-х гадоў — на іх ёсць герб «Пагоня».

Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў гэтым разам трапілі:

  • тэлеграм-каналы і чаты «Пацаны», «Общество воли и дела»;
  • інстаграм-старонкі belarusdaily_org, international_male_choir_unia;
  • тыкток-старонкі «ПРЕССА», «SovsemBespalevaTV», «Паняверка», «Нашы Навіны», «практикующий врач», «Tatjana», «Папа Карло», «Пра Віцебск\Вясна», «Ирина».

Чытайце таксама:

Сацсеткі Дзмітрыя Балкунца і кнігі Віктара Суворава — улады папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

ААЦ пазбавіў даменных імёнаў сайт «Медыя-Палессе» і краму Symbal.by

Мінінфармацыі дадало ў «экстрэмісцкі спіс» некалькі медыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031