Знайсці
23.04.2024 / 20:123РусŁacБел

Пінскія камуністы патрабуюць падсвяціць помнік Леніну

Яны абураныя, што езуіцкі калегіум ярка асветлены, а помнік — не.

Фота: Пінскі веснік

Пінскія камуністы патрабуюць ад мясцовых уладаў падсвятліць помнік Леніну, які знаходзіцца на аднайменнай плошчы.

22 красавіка мясцовыя левыя адзначалі чарговы дзень нараджэння лідара бальшавікоў. Выступаючы перад прысутнымі, першы сакратар мясцовага гаркама кампартыі Аляксандр Канеўскі панаракаў, што помнік Леніну, пастаўлены на плошчы ў 1970 годзе, не падсвятляецца, піша мясцовае выданне «Пінскі веснік».

«Пытанне, якое патрабуе рашэння, ужо ўздымаў савет ветэранаў. Гэта поўная адсутнасць падсвятлення помніка Леніну, каля якога мы цяпер знаходзімся. У святочныя дні ўся плошча ззяе агнямі. Калегіум езуітаў, які стаіць побач, нават у будні ўвечары ярка асветлены. А помнік Леніну — у поўнай цемры!» — заявіў Канеўскі.

Помнік Леніну ў Пінску ўключаны ў рэспубліканскі спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Гэтак жа сама, як і калегіум езуітаў — помнік архітэктуры XVII стагоддзя.

Чытайце таксама:

На гомельскім заводзе бясплатна гарбаціцца на суботніку заклікалі Ленін і Сталін

«Давайце яшчэ гуляць у цэлак». Бондарава назвала Прыдыбайлу заднепрывадным лабістам палавых дэвіяцый

Беларускія марксісты стварылі трынаццаць рэгіянальных ячэек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
зямля абетаваная /адказаць/
23.04.2024
А помнік Леніну — у поўнай цемры!
======================
Куды завёў, там і стаіць. Якія пытанні?
0
Янка/адказаць/
23.04.2024
Помнік Леніну ў Пінску ўключаны ў рэспубліканскі спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў

А вось гэта сапраўды незразумела. Бо Ленін - гэта крывавы ман'як, які са сваімі паплечнікамі-мяснікамі кшатлту Троцкага, Свердлава i Дзяржынскага проста забіваў усіх нязгодных альбо нязручных, ў помніку якому няма нічога адметнага і каштоўнага і які ня мае аніякага датычэння да Пінску
0
Пінскі шляхціц/адказаць/
24.04.2024
Патрабую пакласьці гэтых камуністаў вакол леніна і пад яго, абкласьці дровамі і зрабіць нарэшце падсьветку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031