Знайсці
23.04.2024 / 17:062ŁacБел

У Гомелі мужчыну затрымалі за «цынічныя каментары» пра памерлага брэсцкага міліцыянта

Відэа з затрыманнем мужчыны з'явілася ў адным з тэлеграм-каналаў, набліжаных да сілавікоў. Аўтары паста сцвярджаюць, што мужчыну нібыта затрымалі за тое, што той пакідаў «цынічныя каментары» на адрас памерлага начальніка Ленінскага РАУС Брэста Дзмітрыя Каравякоўскага і распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы» у сацсетках, піша «Медыязона».

Таксама сілавікі сцвярджаюць, што пры затрыманні ў беларуса нібыта выявілі чатыры адзінкі зброі.

Інфармацыя пра смерць начальніка Ленінскага РАУС Берасця Дзмітрыя Каравякоўскага зʼявілася 13 красавіка.

У жніўні 2020 года Каравякоўскі кіраваў задушэннем пратэстаў у Пінску, зʼяўляючыся начальнікам мясцовага ГАУС. У 2021 годзе ён стаў начальнікам Ленінскага РАУС у Брэсце. У снежні 2020-га ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» міліцыянт расказаў, што гумавая дубінка нібыта мяккая і не наносіць сурʼёзных траўмаў.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі мужчыну, які ў жніўні 2020-га атрымаў раненне падчас акцыі

Па «экстрэмісцкім» артыкуле затрымалі чыноўніцу з Рагачова

Сілавікі затрымалі футбольнага фаната з Магілёва за «актыўны ўдзел у палітычным жыцці»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
0
Народ піша праўду /адказаць/
23.04.2024
Абідна міліцыянтам, што народ праўду пра іх піша.
0
НИКТО НЕ ЗАБЫТ НИЧТО НЕ ЗАБЫТО/адказаць/
23.04.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031