Знайсці
23.04.2024 / 15:229РусŁacБел

«На мяне паглядзі, я***ся з ім? Шлюшка Раімбека. Падымі галаву». У судзе над казахскім міністрам паказалі шакуючае відэа

У гісторыі з забойствам жонкі былога міністра нацыянальнай эканомікі Казахстана Куандыка Бішымбаева выявіліся новыя падрабязнасці.

Султанат Нукенава і Куандык Бішымбаеў. Скрын відэа: annahanna67 / YouTube

Як паведамлялася, у Казахстане праходзяць судовыя слуханні па справе аб забойстве былым міністрам нацыянальнай эканомікі краіны Куандыкам Бішымбаевым сваёй грамадзянскай жонкі Салтанат Нукенавай.

Па версіі следства, Бішымбаеў збіваў жанчыну на працягу 8 гадзін. Цяпер у судзе былі прадэманстраваны 12 відэа, якія знайшлі ў тэлефоне абвінавачанага.

З-за жорсткасці запісаных сцэнаў відэа глядзелі толькі непасрэдныя ўдзельнікі пасяджэння. Па іх словах, на кадрах відаць, што на Султанат з адзення толькі чорны плашч. Яна ўся ў крыві.

На відэа мужчына спрабуе высветліць у сваёй жонкі, ці здраджвала яна яму, а таксама патрабуе прызнання ў тым, што яна ўступала ў сэксуальныя адносіны да таго, як пачала сустракацца з ім. Ён падазрае, што ў Султанат быў інтым з яе сябрам Раімбекам.

На адным з відэа жанчына поўзае па падлозе, просіцца ў прыбіральню, а Бішымбаеў зневажае яе: «Ніякі, на**й, туалет, шукай, бл***, шваль, бл***! Ты спала з ім? Што, с***, ты мне пі***ш? Ты была яго каханкай?!»

Як паведамляецца, падчас прагляду відэа брат Султанат не змог стрымаць слёз, а сястры давялося выклікаць хуткую.

Сам Бішымбаеў заявіў, што гэтыя кадры — «мантаж», а яго тэлефон «узламалі». Пазней, праўда, прызнаўся, што хацеў «зняважыць жонку» ў адказ на тое, што яна выкінула яго падарункі. Па словах злачынцы, у яго «не засталося псіхічных сілаў, каб трымаць сябе ў руках».

На пытанне старшыні суда, навошта мужчына здымаў гэтыя відэа, экс-міністр адказаў, што гэта было «жаданне знявагай адказаць на знявагу». Пазней чарговы раз заявіў, што не згодны з абвінавачваннем у забойстве з асаблівай жорсткасцю, але пагадзіўся, што датычны да смерці жонкі.

Экс-міністру пагражае пажыццёвае зняволенне.

Чытайце таксама:

Самы гучны судовы працэс Казахстана — экс-міністра эканомікі абвінавачваюць у жорсткім забойстве жонкі ў рэстаране

Экс-міністр эканомікі Казахстана на судзе папрасіў прабачэння ў Назарбаева

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
16
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
14
Абуральна
124
4
12 видео./адказаць/
23.04.2024
По версии следствия, Бишимбаев избивал женщину в течение 8 часов. Сейчас в суде были показаны 12 видео, которые нашли в телефоне обвиняемого.Из-за жестокости записанных сцен, видео показывали только непосредственным участникам заседания. По их словам, на кадрах видно, что на Салтанат из одежды только черный плащ. Она вся в крови.На видео мужчина пытается выяснить у своей жены, изменяла ли она ему.
8
даведка/адказаць/
23.04.2024
Содержанка.
0
ЯНКА/адказаць/
24.04.2024
• РУСКІ МІР • 😱 Паглядзеў відэа, і аж страшна стала! Дык што за шайтан, які зрабіў «куандык» таму султанату, у выніку чаго ў ім таксама лапочуць спрэс на акупантаўцы? 👹 «Страшна, очэнь страшна, і мы знаем, што эта такое. А есьлі б мы не зналі, што эта такое, но мы знаем, што эта такое...» 📺 https://youtu.be/AOe7x-beGME?si=AZhhefHkjaluQAz3
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031