Знайсці
23.04.2024 / 14:173РусŁacБел

У Расіі зарэгістравалі аналаг «Спінразы» — аднаго з самых дарагіх лекаў у свеце

У Расіі зарэгістраваны аналаг прэпарата «Спінраза» пад назвай «Лантэсэнс», выпускаць які будзе кампанія «Генерыум», піша «Фармвеснік».

Фота: pharmprom.ru

У расійскім Дзяржрэестры лекавых сродкаў 15 красавіка з'явіўся запіс аб рэгістрацыі прэпарата «Лантэсэнс». Яго асноўнае рэчыва — нусінерсен.

Прэпарат прызначаны для лячэння спінальнай мышачнай атрафіі (СМА) і будзе вырабляцца ва Уладзімірскай вобласці. Арыгінальны прэпарат «Спінраза« быў зарэгістраваны кампаніяй Biogen. Яго кошт прыкладна $125 тыс. за адну ін'екцыю, якіх трэба шэсць.

«Лантэсэнс» — першы і адзіны ў Расіі лакалізаваны прэпарат для лячэння спінальнай мышачнай атрафіі. Зарэгістраваны кошт складае $546 тыс. за ўпакоўку — гэта крыху танней за арыгінал або ў чатыры разы за больш сучасны аналаг «Золгенсма», які каштуе $2,125 млн.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
3
Пытанне/адказаць/
23.04.2024
А хто-небудзь можа патлумачыць чаму такі вялікі кошт і чаму нельга маштабіраваць вытворчасць каб выпускаць болей такіх лекаў і па меньшаму кошту?
2
Гога/адказаць/
23.04.2024
Пытанне,А вы думаете что дешево красть ингредиенты лекарства на Западе в промышленных масштабах?!
0
Pharmacon/адказаць/
24.04.2024
Пытанне, Каб вынайсьці гэтыя лекі праводзілі дасьледваньні 10-15 год, хвароба рэдкая, рынак спажыўцоў дробны, таму ідыётаў з грашыма, якія б пагадзіліся інвеставаць доўгі час з невялікімі шансамі на посьпех няма, можна ставіць якую заўгодна цану. Далей па законах эканомікі намалююцца канкурэнты, але пакуль іх няма цана будзе высачэннай.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031