Знайсці
23.04.2024 / 17:5311РусŁacБел

Дэпутат Касыгін: «Беларусь не павінна ўступаць у вайну, але…»

Прапаганда запэўнівае насельніцтва, што Беларусь не ўступіць у вайну, але краіну ў яе ўцягваюць. Што гэта за сілы?

Тэмай чарговай праграмы «Па сутнасці» стала пытанне бяспекі Беларусі. Не абышлося без абмеркавання верагоднасці ўступлення Беларусі ў вайну Расіі супраць Украіны.

Як заўважыў намеснік старшыні пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў генерал-маёр Руслан Касыгін, які ў 2020-2023 гадах узначальваў Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генштаба,

«важна разумець, што нягледзячы на тое, што мы вызначыліся, што Беларусь не павінна ўступіць у вайну, бо для нашай дзяржавы гэта будзе вялізны ўдар, але нас усё роўна спрабуюць уцягнуць у гэту вайну».

Дэпутат генерал-маёр Руслан Касыгін. Скрын відэа CTVBYvideo / YouTube

На погляд Касыгіна, Беларусь у вайну ўцягваюць «заходнія партнёры», якія спрабуюць такім чынам атрымаць яшчэ адзін рычаг, які можна выкарыстаць для ціску на кіраўніка нашай дзяржавы, на ўсё наша кіраўніцтва і на ўсю нашу краіну».

Таму, лічыць дэпутат, «трэба разумець, што мэты і задачы заходніх партнёраў, як любіць паўтараць міністр замежных спраў Расіі Лаўроў, адна — дэстабілізаваць абстаноўку. А гэта зрабіць можна ў тым ліку за кошт уцягнення нас у вайну. Што, зразумела, для нашай дзяржавы недапушчальна».

Далей Касыгін патлумачыў выказаны Лукашэнкам тэзіс аб тым, што Беларусь не збіраецца ваяваць і «Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь»: «з боку Украіны на мяжы з Беларуссю размяшчаюцца войскі, якія з'яўляюцца вялізным ваенным патэнцыялам … Гэта сілы тэрытарыяльнай абароны — ваюючыя войскі. І Рэспубліка Беларусь забяспечвае фланг, тыл нашых стратэгічных ваенных саюзнікаў — Расійскай Федэрацыі, стрымліваючы ля нашых межаў групоўку тэрытарыяльных войскаў, якая непасрэдна каля мяжы складае 18 тысяч».

Касыгіна, які і раней выказваўся аб тым, што ЗША і ЕС не хаваюць сваёй падрыхтоўкі да ўзброенага сутыкнення з Беларуссю і Расіяй, дапоўніў палітолаг Пятро Пятроўскі:

«Згодна з тэзісам нашага прэзідэнта, Расія не зацікаўленая ў тым, каб Беларусь удзельнічала ў спецыяльнай ваеннай аперацыі. Цяпер перафразуем: ворагі Расіі зацікаўленыя ўцягнуць Беларусь у баявыя дзеянні».

Чытайце таксама:

«Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь». Лукашэнка патлумачыў, чаму беларуская армія пакуль не ваюе

Пятроўскі заклікаў да стварэння мабілізацыйнага тыпу эканомікі Беларусі

Беларускі Генштаб рыхтуецца да вайны з Польшчай. Але абгрунтаваць гэта не можа без канспіралогіі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
41
Ха-ха
17
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
15
0
киоск/адказаць/
23.04.2024
А разве не Россия втягивает Беларусь в войну? Или мы с этим служивым живём в разных вселенных?
0
За гарой/адказаць/
23.04.2024
БиБиСи за рекой, канешне ўцягваюць! Аж плотам адгарадзіліся!
0
Гаспадар армейскіх чмонь/адказаць/
24.04.2024
Вырашыў, што уступлю ў вайну праз тыдзень пасьля касыгіна. Буду працаваць у заград-атрадзе, які ў выпадку калі касыгін і іншыя генералы мілітарысты паспрабуюць павярнуць назад і збяжаць з нуля. Касыгін у мяне будзе топавым штурмавіком.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031