Знайсці
23.04.2024 / 11:253РусŁacБел

У Фаніпалі мужчына пайшоў на прагулку з пяцігадовым сынам, а вярнуўся адзін

Прапажу хлопчыка першымі заўважылі бабуля і дзядуля і забілі трывогу.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

34-гадовы мужчына пайшоў разам з маленькім сынам на прагулку, але дадому вярнуўся адзін.

Прапажу хлопчыка першымі заўважылі бабуля і дзядуля. Але мужчына быў настолькі п'яны, што толкам нічога расказаць не змог.

Не атрымаўшы выразных адказаў на свае пытанні, сваякі адправіліся шукаць унука. Самастойна знайсці не ўдалося — давялося выклікаць міліцыянтаў. Яны і знайшлі хлопчыка ў аднаго з таварышаў бацькі.

Як аказалася, на прагулцы бацька дзіцяці ўбачыў знаёмага і вырашыў сустрэчу добра адзначыць. Аднак не разлічыў сілы, з алкаголем перабраў і, не даўшы рады з сабой, заснуў на лавачцы побач з домам.

Сын не змог пабудзіць бацьку і ў выніку пайшоў у госці да яго таварыша. Там яго і знайшлі міліцыянты.

Чытайце таксама:

П'яны 24-гадовы беларус буяніў у ноч на нядзелю на вакзале нямецкай Геры

Юны і п'яны мінчук-наркаман напракудзіў у дзіцячым садку і разнёс два пад'езды. Як яго пакаралі?

Колькі далі п'янаму мінчуку, які ўдарыў «ружачкай» выпадковага чалавека? Гэта ж не палітыка, таму яго пакінулі дома

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
10
26
Тупы змагар/адказаць/
23.04.2024
Хиба змагар, бо ужо было такое. змагары так сама бегли з краины ды застауляли сваих дзяцей адных.
0
за сільную і працветаюшчую/адказаць/
23.04.2024
чаркашварачнік, апора лука-мянтоўскай сістэмы
0
Вася/адказаць/
24.04.2024
В России была похожая история. Отец и маленький сын пошли зимой в гараж. В подвале хранились закатки. Отец вышел ненадолго, закрыл гараж и втретил приятеля. С приятелем отметили, напились. Потом утром отец вспомнил про запертого мальчика. Итог - ребёнок труп, отец с горя повесился. Вроде профессор Жданов рассказывал. Но суть - ужасная.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031