Знайсці
23.04.2024 / 10:379РусŁacБел

На выбары ў Каардынацыйную раду падалі 13 спісаў з 280 чалавек

Самы прадстаўнічы спіс у каманды Паўла Латушкі.

Самая прадстаўнічая каманда ў Паўла Латушкі. Фота: ОСЦ

На выбары ў каардынацыйную раду пададзеныя 13 выбарчых спісаў, усяго ў спісах 280 чалавек, паведамляе КР у сваім тэлеграм-канале.

1. «Салідарнасць» (лідар спіса — Георгій Дзмітрук) — 21 чалавек

2. «Закон і правапарадак» (Аляксандр Азараў) — 20 чалавек

3. «Незалежныя беларусы» (Максім Шабуцкі) — 17 чалавек

4. «Краіна для жыцця» (Віталь Савюк) — 17 чалавек

5. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» (Павел Латушка) — 47 чалавек

6. Блок Пракоп’ева — Ягорава (Вадзім Пракоп’еў) — 35 чалавек

7. «Еўрапейскі выбар» (Аляксандр Дабравольскі) — 37 чалавек

8. «Воля» (Вадзім Кабанчук) — 20 чалавек, парамілітарная арганізацыя

9. «Наша справа» (Роза Турарбекава) — 14 чалавек

10. «За годнасць беларусак» (Яраслаў Грыгор’еў) — 10 чалавек

11. «Моладзевы наступ» (Лізавета Пракопчык) — 15 чалавек

12. «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі» (Раман Кісляк) — 13 чалавек

13. «Хопіць баяцца» (Таццяна Мартынава) — 14 чалавек

Спісы налічваюць 280 чалавек. Выбарчая камісія займаецца верыфікацыяй спісаў. Выбары праз месяц і зоймуць тры дні.

Чытайце таксама:

Чаму дагэтуль ніхто не заняў месца Азарава ў Аб'яднаным пераходным кабінеце?

Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м

Рудзік падвёў сумныя вынікі працы Каардынацыйнай рады: «Фарш у мясарубку назад не заматаеш»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
3
Віталь /адказаць/
23.04.2024
Ганьба і клаўнада. КР ніхто не даваў паўнамоцтвы на вядзенне прадстаўнічай дзейнасці. Гэта банда самазванцаў.
23.04.2024
Офісы-кабінеты , Максім Шабуцкі, на маю думку, - нейкі засланы казачок. Унедрыўся ў полк Каліноўскага, у баявых дзеяннях здаецца не ўдзельнічаў, намагаўся пралезці адразу ў штаб, калі не вельмі атрымалася, пачаў лячыць нахаляву свае старыя балячкі (ніяк не звязаныя з вайной), а потым увогуле звольніўся з ПКК і з'ехаў з Украіны. У першым відэа пасля ад'езду з Украіны выклаў асабістыя дадзеныя ваяроў. Вмдэа называецца "маски сняты". Сёння (23.04.2024) Шабуцкі апублікаваў відэа, дзе цытуе нейкі падроблены канал ПКК (на афіцыйным тэлеграме ПКК такой інфы няма, якую цытуе Шабуцкі). А на афіцыйным сайце ПКК абвестка "Працуюць фэйкавыя вэб-рэсурсы". https://bel.army/news/2726.html
23.04.2024
Упс, па ходу гэта тролінг шызы пра гендарныя квоты.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031