Знайсці
23.04.2024 / 09:403РусŁacБел

Кадыраў выклаў відэа са спартыўнай залы на фоне навінаў пра небяспечную хваробу

Праз некалькі гадзін пасля публікацыі матэрыялу аб тым, што Рамзан Кадыраў некалькі гадоў пакутуе ад панкрэанекрозу, у сацсетках кіраўніка Чачні з'явіліся відэа. 

Спачатку было змешчана відэа з нарады, прычым гэта быў першы апублікаваны запіс пасля пяці дзён перапынку, піша «Новая газета».

Як сцвярджаецца ў допісе, Кадыраў абмеркаваў з чачэнскімі сілавікамі ўдзел рэгіёну ў вайне ва Украіне. У відэа, якое доўжыцца больш за чатыры хвіліны, кіраўніка Чачні паказваюць буйным планам каля 40 секунд. Увесь гэты час ён сядзіць амаль нерухома, павольна гаворыць і глядзіць у адну кропку наперадзе сябе.

Другое відэа больш жывое. На ім кіраўнік Чачні размінаецца

Уначы на ​​старонцы Кадырава ва «УКантакце» з'явілася відэа трэніроўкі кіраўніка Чачні з сябрамі ягонай каманды. Па-над запісам накладзена песня са словамі «Дай Бог родимый, вечность ты живи». Зразумець, як і што кажа Кадыраў, складана.

Чытайце таксама:

«Ранейшага лідара ўжо не будзе». Рамзан Кадыраў невылечна хворы

Дачка Рамзана Кадырава атрымала ўзнагароду за ўклад у «развіццё прадпрымальніцтва». Яна занялася бізнэсам год таму

Рамзан Кадыраў прызначыў свайго 18-гадовага сына міністрам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
23.04.2024
🤡.
0
Axel Justas/адказаць/
23.04.2024
Божачкі, вы паглядзіце на тыя відэа... 'Орлом чечен рождён' - пуза як жбан, ледзь гаварыць можа з-за адышкі, але бліноў панавешаў так, што і Арні не пацягне. Пытанечка толькі колькі чалавек за кадрам тыя бліны яму ўверх-ўніз цягаюць. Гэты персанаж - проста квінтэсэнцыя сучаснай pасеі. Ні на што не здатны, але пантоў цалы воз. І нагадзіць іншым заўсёды рады.
1
вычеркиваем ✅/адказаць/
23.04.2024
вычеркиваем ✅
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031